Вярхоўны суд не задаволіў скаргу праваабаронцы
Праваабаронца Уладзімір Малей атрымаў з Вярхоўнага суда адмову на сваю просьбу праз судовую працэдуру даведацца пра месца працы сябраў Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай камісіі. Раней яму ў гэтым адмовіў Брэсцкі абласны суд, спасылаючыся на тое, што ў выбарчым заканадаўстве адсутнічае норма, якая рэгулюе парадак абскарджвання грамадзянамі ў судовым парадку адмоваў выбарчых камісій у прадастаўленні грамадзянам інфармацыі пра дату нараджэння, займаемую пасаду і месца працы сябраў камісіі. Такую інфармацыю адмовіліся прадставіць Уладзіміру Малею Баранавіцкая гарадская камісія, а потым і Брэсцкая абласная.
Праваабаронца лічыць, што немагчымасць даведацца пра месцы працы сяброў камісіі супярэчыць прынцыпам адкрытасці і галоснасці правядзення выбараў, а таксама не дае магчымасці вызначыць, ці выконваецца патрабаванне Выбарчага кодэкса, згодна з якім дзяржаўныя служачыя не могуць складаць больш за адну трэцюю складу камісіі. Немагчымасць абскардзіць дзеянні камісіі ў судах Уладзімір Малей лічыць парушэннем права на справядлівае судовае разбіральніцтва.
“Правааабаронцы за свабодныя выбары”