viasna on patreon

Барысаў: Сустрэчы з кандыдатамі - далей ад выбаршчыкаў

2010 2010-11-16T13:23:50+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/park-barysau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Усяго чатыры пляцоўкі для правядзення ў паведамляльным парадку сустрэч кандыдатаў у прэзідэнты з выбаршчыкамі па-за памяшканнямі зацвердзіў сваім рашэннем Барысаўскі райвыканкам. Прычым, пляцоўкі для сустрэч размяшчаюцца па-за масавымі маршрутамі перамяшчэння гараджан.

Гарадскі парк культуры і адпачынку, плошча перад Домам афіцэраў у ваенным гарадку Печы, гарадскі стадыён і пляцоўка перад палацам культуры вытворчага аб'яднання «Экран» у старой частцы горада. Усе чатыры пляцоўкі для правядзення сустрэч пад адкрытым небам размяшчаюцца ў месцах, дзе гараджане з'яўляюцца толькі перыядычна, па святах падчас масавых гулянняў. Пры гэтым у суседнім Жодзіна, які па насельніцтву ў тры разы меншы, выдзелена шэсць пляцовак па-за памяшканнямі для сустрэч з выбаршчыкамі.

«Добра, хоць на нейкую будоўлю не адправілі, - сумна жартуюць сябры ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў ад апазіцыі. - Мы, вядома ж, будзем выкарыстоўваць і гэтыя месцы ... Паглядзім, што прапануюць для сустрэч у памяшканнях ... »

Рашэнне Барысаўскага райвыканкама аб месцах правядзення сустрэч з кандыдатамі ў закрытых памяшканнях, прынятае яшчэ 11 лістапада, так і не апублікавана: на сайтах выканкама і выканкамаўскай газеты такая інфармацыя па гэты дзень яшчэ не апублікаваная. Гэта выклікае незадаволенасць сябраў ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў, якія цяпер заклапочаныя складаннем графікаў сустрэч з выбаршчыкамі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства