viasna on patreon

Бялынічы: Для правядзення масавых мерапрыемстваў – Ліпавы гай

2010 2010-11-16T11:29:08+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vyrvich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Незалежны журналіст Барыс Вырвіч

Незалежны журналіст Барыс Вырвіч

Бялыніцкі райвыканкам прыняў рашэнне “Аб стварэнні ўмоў для правядзення перадвыбарнай агітацыі кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь”. 

Рашэннем вызначаны месцы, дзе ў Бялыніцкім раёне можна размяшчаць агітацыйныя друкаваныя матэрыялы. Гэта памяшканні, дзе размяшчаюцца ўчастковыя камісіі для галасавання (да правядзення датэрміновага галасавання), а таксама інфармацыйныя стэнды ў памяшканнях адміністрацыйных будынкаў сельскіх Саветах дэпутатаў, крамаў, устаноў культуры і адукацыі, арганізацый раёна. Таксама райвыканкам вызначыў, што ў Бялынічах  кандыдаты могуць сустрэцца з выбаршчыкамі ў памяшканні раённага Цэнтра культуры, у сельсаветах раёна – у асноўным у памяшканнях мясцовых устаноў культуры.

Для правядзення ў апавяшчальным парадку масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання), якія арганізуюцца кандыдатамі ў прэзідэнты і іх даверанымі асобамі, вызначана пляцоўка перад сцэнай у Ліпавым гаі г.п.Бялынічы.

Рашэнне Бялыніцкага райвыканкама каментуе назіральнік пры Бялыніцкай раённай камісіі Барыс Вырвіч:

- Мне асабіста не зразумела, чаму райвыканкам не дазволіў размяшчэнне агітацыйных друкаваных матэрыялаў на інфармацыйных стэндах, дошках аб’яваў каля шматкватэрных жылых дамоў. Там пра кандыдатаў і іх праграмы змаглі б прачытаць шмат людзей. Пра альтэрнатыўных прэтэндэнтаў людзі ў Бялыніцкім раёне ведаюць няшмат. Атрымліваецца, што дзеючы кіраўнік краіны, які не сыходзіць з экранаў тэлевізара, загадзя мае перавагу.

Рашэнне аб выдзяленні для правядзення масавых мерапрыемстваў Ліпавага гаю, які знаходзіцца на ўскрайку Бялыніч, наогул нічога акрамя здзіўлення ў назіральніка не выклікае.

- Там позняй восенню і зімой людзі амаль не ходзяць. Які сэнс арганізоўваць у гаі пікетаванне, абсалютна не зразумела. Я спецыяльна прастаяў там каля гадзіны: за гэты час прайшло два чалавекі і прабегла некалькі бадзяжных сабак. Праўда, варон лётала шмат. З такім жа поспехам райвыканкам мог дазволіць пікетаванне на балоце каля вёскі Забалоцце ў Бялыніцкім раёне, - кажа Б.Вырвіч.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства