Ветэраны Слонімшчыны чакаюць 80% за Лукашэнку
Адзіны незалежны тыднёвік на Гродзеншчыне “Газета Слонімская” перад выбарамі прэзідэнта дае слова выказацца ўсім жадаючым. У нумары за 10 лістапада ў газеце быў змешчаны адкрыты ліст ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія выказалі думку, што “больш за 80% усіх выбаршчыкаў Слонімскага раёна будуць галасаваць за дзеючага прэзідэнта А.Лукашэнку”.
На гэты ліст хутка зрэагаваў дэмакратычны актывіст са Слонімскаму раёна Іван Шэга, якому выданне таксама прадставіла магчымасць выказаць сваё меркаванне: “Шаноўныя ветэраны! Вы безумоўна маеце права на уласнае меркаванне. Зараз завершылася фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій, тых, якія будуць лічыць галасы. Туды, як заўсёды, ад апазіцыі у Слонімскім раёне не ўключылі нікога. Таму, трэба будзе — дадуць і 99% галасоў Лукашэнку”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”