viasna on patreon

Бабруйск: Дэмакраты збіраюць подпісы за пашырэнне спіса месцаў для агітацыі

2010 2010-11-16T14:00:02+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zbor-podpisau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З 16 лістапада бабруйскія прадстаўнікі дэмакратычных сілаў распачалі збор подпісаў за пашырэнне спіса месцаў для агітацыі. Надалей сабраныя подпісы выбаршчыкаў з заявамі  яны плануюць перадаць у Бабруйскі гарвыканкам.

Нагадаем, што ў двух раёнах горада мясцовыя ўлады выдзелілі ўсяго па два месцы для сустрэч кандыдатаў і іх прадстаўнікоў з выбаршчыкамі ў памяшканнях і ўсяго па адным - на адкрытых пляцоўках. Усе гэтыя кропкі знаходзяцца ў нешматлюдных раёнах горада.

“Выбаршчыкам будзе цяжка і нязручна спецыяльна выязжаць на ўскрайкі горада для сустрэчы з кандыдатамі, а месцы, вызначаныя для агітацыі,, абмяжоўваюць правы выбаршчыкаў у параўнанні з месцамі, якія былі адведзеныя для збора подпісаў ініцыятыўнымі групамі”, - гаворыцца ў заяве.

Заяўнікі  прапануюць бабруйскім чыноўнікам перагледзець вызначаныя месцы для агітацыі і дадаткова вызначыць кропкі, якія найбольш актыўна наведваюцца выбаршчыкамі - напрыклад, у дварах дамоў ці каля крамаў:

“Мяркуем, што вызначэнне дадатковых месцаў для агітацыі з улікам нашых прапановаў будзе садзейнічаць правядзенню выбараў Прэзідэнта РБ у Бабруйску ў адпаведнасці з такім асноватворным прынцыпам, як адкрытасць, галоснасць, дэмакратычнасць”.

На сённяшні дзень збіраць подпісы для падачы заяваў плануюць ініцыятыўныя групы Рыгора Кастусёва, Уладзіміра Някляева, Яраслава Раманчука, Віталя Рымашэўскага і Андрэя Саннікава. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства