Навіны за 4 лістапада 2010
04.11.2010 Пружаны: Чырвоны Крыж замест палітычных партый
Ні ў адной з 55 участковых выбарчых камісій па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, сфармаваных у Пружанскім раёне, не будзе прадстаўнікоў палітычных партый (прычым не толькі апазіцыйных, але і лаяльных да цяперашніх улад).
04.11.2010 Брэст: Хто можа прысутнічаць на паседжаннях па фармаванні камісій?
Жыхар Брэста Рыгор Варвашэвіч падаў у мясцовы гарвыканкам скаргу на дзеянні кіраўніцтва Адміністрацыі Ленінскага раёна абласнога цэнтра, якое адмовіла яму ў магчымасці прысутнічаць на паседжанні, дзе разглядалася пытанне аб стварэнні на тэрыторыі раёна участковых выбарчых камісій.
04.11.2010 Горкі: Раённы выбаркам дае прыблізныя звесткі аб колькасці сабраных за Аляксандра Лукашэнку подпісаў
Галоўны рэдактар газеты “Узгорак” Эдуард Брокараў абураецца з гэтай нагоды: калі раённая камісія ведае толькі прыблізныя звесткі пра сабраныя подпісы за А. Лукашэнку, то, значыць, і звесткі, агучаныя Цэнтральнай выбарчай камісіяй, з’яўляюцца не дакладнымі, а прыблізнымі.
04.11.2010 Ва ўчастковых камісіях Віцебшчыны – менш за 0,25% апазіцыянераў
Ад АГП ва ўчастковыя камісіі вобласці дапусцілі тры чалавекі. І яшчэ ў камісіі трапілі некалькі прадстаўнікоў грамадскай арганізацыі “Самакіраванне і грамадства”. Ад Партыі БНФ у камісіі не ўдалося трапіць нікому, а ад партыі “Справядлівы свет”, якая вылучыла ў склад участковых камісій 50 прэтэндэнтаў, у камісіі трапілі толькі 18 чалавек.
04.11.2010 Калегіяльнасць прыняцця рашэнняў – у вялікім дэфіцыце
Ірына Смяян-Семянюк, сябра ўчастковай
камісіі № 104 Маскоўскага раёна г.Мінска: "Старшыня камісіі мне сказаў, што я тут ніхто і каб я закрыла рот.
Я вельмі спакойна адказала, што згодна з Выбарчым кодаксам рашэнне прымаецца
калегіальна, і што не трэба грубасцяў".
04.11.2010 Бяляцкі: Сьледчыя “тасуюць” артыкулы, каб аблегчыць сабе жыцьцё
Ужо два месяцы знаходзяцца за кратамі Аляксандар Францкевіч і Мікалай Дзядок. Іх затрымалі на пачатку верасьня паводле падазрэньня ў датычнасьці да выбуху на тэрыторыі расейскай амбасады ў Менску, але потым трымалі паводле іншых крымінальных справаў. Агулам у сувязі з падазрэньнямі ў нападзе на расейскую амабасаду затрымліваліся дзясяткі чалавек.
04.11.2010 Светлагорск: На 60 выбарчых участкаў – двое дэмакратычных прадстаўнікоў
Абодва ўвайшоўшыя ў камісіі – сябры партыі “Справядлівы свет”. З 22 прадстаўнікоў дэмакратычных сіл, якія былі вылучаны ва ўчастковыя выбарчыя камісіі ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці, райвыканкам уключыў у камісіі толькі двух чалавек. Зусім не ўключаны прадстаўнікі Партыі БНФ – паводле інфармацыі райвыканкама, пратакол аб іх вылучэнні меў памылку.
04.11.2010 Хоцімск: Актывістаў БНФ “Адраджэнне” не ўключылі ў склад участковых камісій
Два прадстаўнікі ад ГА БНФ “Адраджэнне” - Сяргей Петражыцкі, які вылучаўся ў склад першага Ленінскага выбарчага ўчастаку, і Васіль Землякаў, які вылучаўся ў склад трэцяга Наберажнага выбарчага ўчастка, - у камісіі не патрапілі. З пададзеных 121 кандыдатуры не ўключылі толькі актывістаў ГА БНФ “Адраджэнне”, а ўсе астатнія прайшлі.
04.11.2010 У камісіях Брэсцкай вобласці - 1,1 % вылучэнцаў ад палітычных партый
Ад палітычных партый у выбаркамы прайшлі 110 чалавек - 1,1 % ад агульнай колькасці сябраў камісій. А менавіта: ад КПБ - 49 прадстаўнікоў, ад ПБНФ – 30, ад партыі левых “Справядлівы свет” – 22, ад БСДП(Г) – 5 і ад АГП – 4.
04.11.2010 У Аршанскі суд накіраваныя скаргі на неўключэнне ў склад участковых камісій
Аршанскі гарадскі камітэт партыі левых "Справядлівы свет" накіраваў 4лістапада скаргу ў суд Аршанскага раёна і горада Оршы. Аналагічная скарга ў той жа суд накіраваная і Аршанскім раённым камітэтам "Справядлівага свету".
04.11.2010 Брэст: У Ленінскім раёне 44 камісіі сфармавалі за 10 хвілін
Як сведчаць відавочцы, паседжанне ў адміністрацыі Ленінскага раёна г.Брэста, на якім 3 лістапада былі сфармаваныя гэтыя ўчастковыя камісіі, праводзілася ў спешным парадку. Па гэтай прычыне многія з прысутных не адразу зразумелі, каго ж усё-ткі ўключылі ў склад выбаркамаў. У адказ на прэтэнзіі па дадзенай падставе кіраўніцтва раёна прапанавала дачакацца афіцыйнай публікацыі поўнага спісу сябраў участковых камісій у гарадскіх газетах.
04.11.2010 Ліцэй БДУ на асадным становішчы (дапаўняецца)
У Ліцэі БДУ цяпер знаходзяцца ўзвод АМАПу і шмат працаўнікоў Ленінскага РУУС Менску. Пра гэта “Белсату” паведаміў актывіст кампаніі “Гавары праўду!” Міхась Пашкевіч. Прычынаю “манеўраў міліцыі” стала жаданне Уладзіміра Някляева прысутнічаць на імпрэзе, запланаванай у Ліцэі.
04.11.2010 Гомельская вобласць: Прысутнасць апазіцыі ў камісіях — мінімальная
Па афіцыйных звестках, толькі каля 5% у складзе камісій — дзяржаўныя служачыя. Але, і мы неаднаразова пра гэта пісалі, дзяржаўныя служачыя пры ўключэнні ў выбарчыя камісіі часта «маскіруюцца» пад грамадскіх дзеячаў: то яны сябры ФПБ, ці «Беларускага саюза жанчын», ці «Белай Русі».
04.11.2010 Маладэчна: Склад камісій невядомы, час для магчымага абскарджання сыходзіць
Калі чакаць адказ райвыканкама, то абскарджваць рашэнне аб утварэнні камісій будзе ўжо позна, бо у адпаведнасці з арт.34 гэта трэба рабіць на працягу трох дзён, пачынаючы з дня прыняцця рашэння.
04.11.2010 Брэст: У 84 участковых камісіях Маскоўскага раёна - 17 прадстаўнікоў партый
Кіраўнік адміністрацыі Аляксандр Рагачук, каментуючы склад сфармаваных участковых камісій, заявіў, што ўключэнне вылучэнцаў праходзіла прапарцыянальна пададзеным заявам ад грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый: «Мы нікога не пакрыўдзілі, а таму пры стварэнні камісій выкарыстаны прынцып аб'ектыўнасці і справядлівасці».
2024: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень