viasna on patreon

У камісіях Брэсцкай вобласці - 1,1 % вылучэнцаў ад палітычных партый

2010 2010-11-04T16:31:48+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bresckaja_vobl.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На афіцыйным сайце Брэсцкага аблвыканкаму размешчана інфармацыя аб складзе ўчастковых камісій па  выбарах Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

Так,  усяго, па Брэсцкай вобласці, ўтворана 986 выбарчых камісій, колькасць членаў выбаркамаў складае  10 229 чалавек. З іх дзяржслужачых 621 чалавек (6,1% ад агульнага складу), моладзі да 30 год  1130 чалавек (11%), жанчын 6776 чалавек (66,2%).

Найбольшую колькасць членаў камісій вылучалісь шляхам збору подпісаў – 4457 чалавек (43,6% ад усіх чальцоў), ад працоўных калектываў трапілі ў склад камісій  – 1959 чалавек (19,2%), ад грамадскіх аб’яднанняў – 3813 чалавек (37,2 %).

Калі асобна разглядзаць грамадскія аб’яднанні, то з іх ліку ад палітычных партый прайшло ў выбаркамы  110 чалавек (1,1 % ад агульнай колькасці членаў камісій). А менавіта - ад КПБ членамі камісій стала 49 чалавек, на другім месцы ідзе ПБНФ – 30 чалавек,  партыя  левых “Справядлівы свет” на трэцім месцы  – 22 чалавекі. Далей ідуць БСДП(Г) – 5 чалавек і АГП – 4 чалавекі.

Членамі ўчастковых камісій ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі сталі 1464 чалавекі (што складае 14,3% ад агульнай колькасці абраных у склад камісій),  ад БРСМ – 643 чалавекі (6,3%),  ад РГА “Белая Русь”  – 575 чалавек (5,6%), ад РГА “Беларускі саюз жанчын”  - 498 прадстаўнікоў (4,9%), Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў прадстаўляе  273 чалавекі  (2,7%), іншыя арганізацыі – 250 чалавек (2,4%).

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства