viasna on patreon

Горкі: Раённы выбаркам дае прыблізныя звесткі аб колькасці сабраных за Аляксандра Лукашэнку подпісаў

2010 2010-11-04T18:06:15+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brokarau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Эдуард Брокараў (фота БАЖ)

Эдуард Брокараў (фота БАЖ)

Пра гэта паведамляе галоўны рэдактар абласной агульнапалітычнай газеты “Узгорак” Эдуард Брокараў.  Эдуард абураецца з гэтай нагоды. На яго думку, калі раённая камісія ведае толькі прыблізныя звесткі пра сабраныя подпісы за кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку, то, значыць, і звесткі, агучаныя Цэнтральнай выбарчай камісіяй, з’яўляюцца не дакладнымі, а прыблізнымі.

“Я звярнуўся да члена Горацкай раённай выбарчай камісіі Кацярыны Кароткінай з просьбай прадаставіць мне звесткі аб колькасці сабраных подпісаў за прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта, - гаворыць Эдуард Брокараў. - Яна мне прадаставіла звесткі аб апазіцыйных кандыдатах, а вось колькасць сабраных подпісаў за дзеючага кіраўніка дзяржавы яна не назвала. Адзначыла толькі, што подпісы за Лукашэнку яшчэ не падлічаны і можна казаць толькі пра прыблізную іх колькасць”.

У той жа самы час Мсціслаўская раённая выбарчая камісія гэтыя звесткі прадаставіла без праблем, а вось Дрыбінская раённая выбарчая камісія ўвогуле адмовілася што-небудзь казаць па тэлефоне.

“Старшыня Дрыбінскай раённай камісіі Аляксандр Лук’янчык сказаў, што ніякіх звестак па тэлефоне не дасць і неабходна пісаць афіцыйны пісьмовы запыт, пасля чаго яго разгледзяць і пісьмова адкажуць. Зразумела, што гэта расцягнецца на два тыдні і інфармацыя будзе ўжо не актуальнай”, - зазначае Эдуард Брокараў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства