viasna on patreon

У Аршанскі суд накіраваныя скаргі на неўключэнне ў склад участковых камісій

2010 2010-11-04T16:20:39+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smlogo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аршанскі гарадскі камітэт партыі левых "Справядлівы свет" накіраваў 4лістапада  скаргу ў суд Аршанскага раёна і горада Оршы.

Заяўнік патрабуе адмяніць рашэнне Аршанскага гарвыканкама ад 2 лістапада 2010 г аб фармаванні ўчастковых камісій па выбарах Прэзідэнта. У скарзе адзначаецца, што на паседжанні гарвыканкама не абмяркоўвалася і не выносілася на галасаванне ні адна з прадстаўленых кандыдатур. Па гэтай прычыне немагчыма зразумець, на якой падставе было адмоўлена пяці прадстаўнікам "Справядлівага свету" ва ўключэнні ў склад участковых камісій па горадзе Орша.

Аналагічная скарга ў той жа суд накіраваная і Аршанскім раённым камітэтам "Справядлівага свету", які лічыць незаконным адмову ва ўключэнні чатырох сябраў гэтай партыі ў склад участковых камісій па Аршанскаму раёну.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства