viasna on patreon

Бяляцкі: Сьледчыя “тасуюць” артыкулы, каб аблегчыць сабе жыцьцё

2010 2010-11-04T17:37:49+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiackialies.jpg

Ужо два месяцы знаходзяцца за кратамі Аляксандар Францкевіч і Мікалай Дзядок. Іх затрымалі на пачатку верасьня паводле падазрэньня ў датычнасьці да выбуху на тэрыторыі расейскай амбасады ў Менску, але потым трымалі паводле іншых крымінальных справаў. Агулам у сувязі з падазрэньнямі ў нападзе на расейскую амабасаду затрымліваліся дзясяткі чалавек.

Госьць праграмы "Начная Свабода" праваабаронца Алесь Бяляцкі сочыць за сытуацыяй з затрыманымі.

Знаткевіч: Вы маеце кантакты з адвакатамі затрыманых. Ці кажуць адвакатам, на якой падставе дагэтуль трымаюць Аляксандра Францкевіча і Мікалая Дзядка?

Бяляцкі: У нас добры кантакт з адвакатам Аляксандра Францкевіча, а абаронай Мікалая Дзядка займаюцца ягоныя сваякі, тым ня менш мы маем магчымасьць ведаць, што адбываецца ў ягонай справе.

Што да “масавай зачысткі” анархістаў, то гэтая сытуацыя выклікае шмат пытаньняў – чаму гэта адбылося менавіта перад выбарамі і чаму паўсплывалі нейкія дзіўныя справы, паводле якіх перасьледуюць прадстаўнікоў анархісцкага руху ў Беларусі, як сёлета, так і ў мінулым годзе.

Што да абвінавачаньняў хлопцаў, то абодва яны – і Аляксандар Францкевіч і Мікалай Дзядок – абвінавачваюцца ў зьдзяйсьненьні хуліганства групай асобаў, гэта артыкул Крымінальнага кодэксу 339 частка 2, і паводле гэтага артыкулу ім пагражае да 6 гадоў зьняволеньня.

Знаткевіч: Наколькі тыповая для Беларусі сытуацыя, калі чалавека затрымоўваюць паводле аднаго падазрэньня, потым яму працягваюць тэрмін утрыманьня яшчэ на трое сутак паводле другога...?

Бяляцкі: Нават па тых палітычных справах, якія мы адсочваем, можна сказаць, што гэта здараецца дастаткова часта. Такое адчуваньне, што такое тасаваньне крымінальных артыкулаў выкарыстоўваецца сьледчымі органамі, каб аблегчыць сабе жыцьцё, і вельмі часта ўжываецца, напрыклад, значна “цяжэйшы” артыкул, каб даўжэй утрымаць падазраванага ў зьняволеньні.

У дадзеным выпадку, тое, у чым абвінавачваюцца Францкевіч і Дзядок – гэта зьдзяйсьненьне шэрагу хуліганскіх злачынстваў яшчэ ў мінулым годзе. Прычым слова злачынствы хочацца ўзяць у двухкосьсе, бо гэта былі акцыі на мяжы з гэпэнінгам, жаданьнем выклікаць увагу да пэўных зьяваў сацыяльнага або грамадзка-палітычнага характару.

СЛУХАЦЬ ГУТАРКУ ЦАЛКАМ:

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства