viasna on patreon

Ліцэй БДУ на асадным становішчы (дапаўняецца)

2010 2010-11-04T15:18:39+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/licej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Ліцэі БДУ цяпер знаходзяцца ўзвод АМАПу і шмат працаўнікоў Ленінскага РУУС Менску. Пра гэта “Белсату” паведаміў актывіст кампаніі “Гавары праўду!” Міхась Пашкевіч. Прычынаю “манеўраў міліцыі” стала жаданне Уладзіміра Някляева прысутнічаць на імпрэзе, запланаванай у Ліцэі, павемляяе belsat.eu
Сход па вылучэнні дэлегатаў на Усебеларускі народны сход ад Ленінскага раёну пачнецца толькі а 16.00, але ўжо цяпер будынак ліцэю ачапілі.

“З 14-й гадзіны ўсе заняткі ў ліцэі будуць адмененыя. Настаўнікам і вучням загадалі вызваліць памяшканні”, – распавёў Міхась Пашкевіч. Паводле актывіста, будынак ліцэю застаецца пад пільнай аховай апошнія два дні. Усе класы і калідоры штодня абшукваюць на наяўнасць матэрыялаў кампаніі “Гавары праўду!”.

“Як паведамілі нашыя крыніцы, адміністрацыя раёну аддала загад: на сходзе нічога не мае нагадваць пра нашую кампанію. Някляеў на сходзе таксама персона нон-грата”, — адзначыў Пашкевіч.

Як збіраюцца дзеяць у гэтых абставінах актывісты кампаніі “Гавары праўду!” ды іхні лідар, Міхась Пашкевіч пакуль не раскрыў. Але падкрэсліў, што прарывацца на сход сілай яны не збіраюцца.

“У любым выпадку 27 тыс. подпісаў, што мы сабралі за вылучэнне Уладзіміра Някляева на Усебеларускі сход, адміністрацыі Ленінскага раёну мы сёння перададзім. Няхай гэта адбудзецца і на прыступках ліцэю”, – дадаў Міхась Пашкевіч.

belsat.eu

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства