viasna on patreon

Брэст: У Ленінскім раёне 44 камісіі сфармавалі за 10 хвілін

2010 2010-11-04T15:55:34+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/piasochnygadzinnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Усяго на тэрыторыі гэтага раёна сфармавана 44 ўчастковыя выбарчыя камісіі. Больш за палову грамадзян з ліку  вылучаўшыхся ў іх склад не патрапілі: сябрамі камісій сталі 506 чалавек з 1 196.

Колькасць прадстаўнікоў палітычных партый, уключаных у склад гэтых камісій, невялікая. Па два чалавекі прадстаўляюць Партыю БНФ (вылучалася 8), Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада) і Беларускую партыю левых «Справядлівы свет» (абедзве партыі вылучалі па 7 прадстаўнікоў), адзін - Аб'яднаную грамадзянскую партыю (прапаноўвалася 4 кандыдатуры). Таксама ў склад участковай камісіі ўключаны адзін прадстаўнік Камуністычнай партыі Беларусі.

Як сведчаць відавочцы, паседжанне ў адміністрацыі Ленінскага раёна г.Брэста, на якім 3 лістапада былі сфармаваныя гэтыя ўчастковыя камісіі, праводзілася ў спешным парадку. Па гэтай прычыне многія з прысутных не адразу зразумелі, каго ж усё-ткі ўключылі ў склад выбаркамаў. У адказ на прэтэнзіі па дадзенай падставе кіраўніцтва раёна прапанавала дачакацца афіцыйнай публікацыі поўнага спісу сябраў участковых камісій у гарадскіх газетах.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства