Маладафронтаўцаў затрымалі за распаўсюд газет
https://spring96.org/be/news/38294
2010
2010-11-29T10:08:03+0200
2010-11-29T10:08:03+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
27 лістапада ў
Маладзечна Павал Сяргей і Натальля Міхалевіч раздавалі побліз будынку тэхнікуму
інфармацыйны бюлетэнь "Малады Фронт". Маладзёнаў неўзабаве
затрымалі міліцыянты. Супрацоўнікі МУС канфіскавалі 50 асобнікаў газэтаў і
адвезьлі маладафронтаўцаў ў пастарунак па вуліцы Галіцкага.
З маладафронтаўцаў узялі тлумачэньні, інспэктар па справам непаўнагадовых
правёў гутарку. Маладзёнаў адпусьцілі з адзьдзелу міліцыі з бацькамі, без
складаньня пратаколаў.
Нагадаем, закон аб друку Рэспублікі Беларусь дазваляе свабодна выдаваць і
распаўсюджваць інфармацыйныя матэрыялы накладам да 300 асобнікаў.