viasna on patreon

Маладэчна: Абвестка пра сустрэчу з кандыдатам – сярод вакансій

2010 2010-11-29T09:04:21+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maladechna-abvestki-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нарэшце ў маладэчанскай афіцыйнай прэсе ўзгадалі пра існаванне іншых, акрамя Аляксандра Лукашэнкі, кандыдатаў. На першай старонцы напісалі пра парушэнне закону Мікалаем Статкевічам і Віталем Рымашэўскім. На пятнаццатай, ва ўкладышы з абвесткамі, – пра сустрэчу з кандыдатам Яраславам Раманчуком.

У суботнім нумары “Маладзечанскай газеты” на першай старонцы надрукаваны артыкул пад назвай “Папярэджаны кандыдаты”. Увагу чытачоў адразу прыцягвае вылучэнне тлустым шрыфтам: “Генпракуратура накіравала ў ЦВК копіі папярэджанняў аб недапушчальнасці парушэння закона, якія былі вынесены кандыдатам у прэзідэнты Мікалаю Статкевічу і Віталю Рымашэўскаму”. Гэты артыкул размешчаны акурат пад матэрыялам “Абараніць інтарэсы краіны”, прысвечаным Аляксандру Лукашэнку.

Абвестку пра сустрэчу з кандыдатам у прэзідэнты Яраславам Раманчуком наогул заўважыць вельмі цяжка. Яна надрукавана на пятнаццатай старонцы, пад аб’явамі аб наяўнасці вакансій на прадпрыемствах. Як распавёў праваабаронца Алесь Капуцкі, ён прапаноўваў знаёмым знайсці ў газеце абвестку пра сустрэчу з кандыдатам. З першага раза яе ніхто не заўважаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства