viasna on patreon

Жыхары смаргонскіх “Каранёў” не змаглі ўбачыць выступ зямляка-кандыдата

2010 2010-11-27T11:52:16+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzergachou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Дзергачоў

Алесь Дзергачоў

26 лістапада акурат праз дзве хвіліны пасля пачатку тэлевыступу кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева ў смаргонскім мікрараёне "Карані” раптоўна прапала электрычнасць і адсутнічала 47 хвілін. Працягласць тэлевыступу – 30 хвілін.

Адзначым, што ў Смаргоні каля 80% з больш чым 400 подпісаў за вылучэнне Уладзіміра Някляева кандыдатам у прэзідэнты сабраныя менавіта ў гэтым мікрараёне.
Паводле сведчанняў дзяжурнага Смаргонскага РЭС, адбыўся падземны разрыў электракабеля, таму электрычнасць адсутнічала, пакуль не знайшлі месца разрыву і не падключылі электрычнасць з другога накірунку.

Жыхары ж мікрараёна мяркуюць, што гэта спланаваная акцыя. Смаргонскія праваабаронцы Ірына Вештард і Алесь Дзергачоў паведамілі, што будуць дамагацца, каб сарваны тэлевыступ быў паказаны для каранёўцаў у запісу.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства