viasna on patreon

Круглае: Начальнік міліцыі прызнаў неправамоцнасць сваіх дзеянняў

2010 2010-11-27T18:52:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialynichy-migurski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 лістапада ў гарадскім пасёлку Круглае Магілёўскай вобласці выстаўлены два пікеты ў падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Пра гэта паведаміў давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева Пётр Мігурскі (на фота).

- Учора ў Круглым адбыўся прыкры канфлікт, калі начальнік Круглянскай міліцыі Пётр Ермалаеў пад’ехаў да пікету, які ў дазволеным рашэннем Круглянскага райвыканкама месцы каля мясцовага Дому культуры праводзілі  прыхільнікі кандыдатаў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Ён запытаўся ў адказнай за пікет Зінаіды Мілешчанка: "Дзе ваша пасведчанне? Калі яго няма, то гэта парушэнне, і я мог бы скласці на вас пратакол, аднак я добра вас ведаю, таму толькі папярэджваю. Забірайце свае рэчы і ідзіце адсюль". Гэту яго прапанову нашы актывісты выканалі, але адразу ж патэлефанавалі мне. 27 лістапада я асабіста прыехаў у Круглае, каб  разабрацца ў склаўшайся сітуацыі, - распавёў Пётр Мігурскі.

Актывісты выбарчай кампаніі Уладзіміра Някляева вырашылі 27 лістапада выставіць у Круглым ужо два пікеты ў падтрымку свайго кандыдата, каб паказаць, што дзеянні прадстаўнікоў мясцовых праваахоўных органаў парушаюць закон і іх немагчыма запалохаць.

Гаворыць Зінаіда Мілешчанка, каардынатар выбарчай кампаніі Уладзіміра Някляева ў рэгіёне:

- Мы выставілі два пікеты ў Круглым у дазволеных рашэннем райвыканкама месцы. Побач з намі знаходзіўся давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева Пётр Мігурскі. Праз некаторы час падышлі старшыня Круглянскай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта, начальнік арганізацыйна-кадравага аддзела райвыканкама Іван Саплюкоў. Разам з ім была намеснік старшыні райвыканкама Тамара Аксёнава. Крыху пазней пад’ехаў начальнік Круглянскай міліцыі Ермалаеў. Усе разам мы абмеркавалі склаўшуюся сітуацыю, пасля чаго начальнік міліцыі вымушаны быў прызнаць, што яго дзеянні былі неправамоцнымі. Ён патлумачыў гэта тым, што не ведаў зменаў, якія былі апошнім часам унесены ў выбарчае заканадаўства.

Зінаіда Мілешчанка таксама паведаміла, што пікеты ў падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева будуць выстаўляцца ў Круглянскім раёне на пастаяннай аснове да 18 снежня.

Па стану на 27 лістапада прыхільнікі іншых кандыдатаў у прэзідытэнты ніякіх масавых мерапрыемстваў у Круглянскім раёне не праводзілі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства