Навіны за 29 верасьня 2010

Прадстаўнікі БДІПЧ/АБСЕ сустрэліся з кіраўніцтвам кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

29.09.2010 Прадстаўнікі БДІПЧ/АБСЕ сустрэліся з кіраўніцтвам кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Праваабаронцы адказалі на шматлікія пытанні прадстаўнікоў АБСЕ, азнаёмілі іх з прынцыпамі працы беларускіх незалежных назіральнікаў падчас выбарчай кампаніі. Вялікую цікавасць еўрапейцаў выклікалі таксама змены ў выбарчым заканаўстве Беларусі і аналіз правабаронцамі розных сітуацый, у якіх робяцца магчымымі фальсіфікацыі пры падліку галасоў.

Полацк: гарадская камісія без дэмакратаў

29.09.2010 Полацк: гарадская камісія без дэмакратаў

У Полацкую гарадскую камісію па выбарах Прэзідэнта Беларусі не быў уключаны прадстаўнік беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Мікалай Шарсцюк.

У Магілёўскую абласную выбарчую камісію патрапіў прадстаўнік АГП

29.09.2010 У Магілёўскую абласную выбарчую камісію патрапіў прадстаўнік АГП

“Ад апазіцыі было пададзена тры кандыдатуры, - гаворыць праваабаронца Барыс Бухель, - ад ГА БНФ “Адраджэнне” Сяргей Фамін, ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Анатоль Заўялаў, ад АГП – Уладзімір Парфёнаў. Апошні з іх стаў членам абласной выбарчай камісіі”.

У Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі 4  супрацоўнікі райвыканкама

29.09.2010 У Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі 4 супрацоўнікі райвыканкама

З 13-ці сябраў Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі – 9 былі ў складзе раённай камісіі пад час мясцовых выбараў 2010 года, 3-ое былі сябрамі акруговай камісіі па выбарах у абласныя Саветы. 11 сябраў камісіі з’яўляюцца кіраўнікамі рознага звяна.

29.09.2010 Магілёў: Праваабаронца Аляксей Колчын таксама патрапіў на паседжанне райвыбаркама

Намесніца старшыні камісіі адзначыла, што камісія будзе працаваць адкрыта і празрыста, пасля чаго праваабаронцу папрасілі пакінуць паседжанне, паколькі пачаліся "рабочыя моманты".

У Менску прайшоў круглы стол па справе касцёла Св. Язэпа

29.09.2010 У Менску прайшоў круглы стол па справе касцёла Св. Язэпа

Удзельнікі круглага стала ў касцёла Святога Язэпа і кляштара бернардынцаў яшчэ раз звярнуліся да кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, старшыні мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Мікалая Ладуцькі, а таксама кіраўніка КУП "Мінская спадчына" Міхаіла Жыха.

Аршанскі гарвыканкам апублікаваў два ўзаемавыключаючыя тэксты пастановы аб месцах, дзе забаронены збор подпісаў

29.09.2010 Аршанскі гарвыканкам апублікаваў два ўзаемавыключаючыя тэксты пастановы аб месцах, дзе забаронены збор подпісаў

Аршанскі гарвыканкам не перастае здзіўляць грамадскасць сваімі рашэннямі. Ім апублікаваны два ўзаемавыключаючыя тэксты пастановы аб месцах, дзе забаронена пікетаванне з мэтай збору подпісаў. Вось і гадайце, шаноўныя выбаршчыкі, якому з варыянтаў пастановы можна верыць.

Віцебская абласная выбарчая камісія: конкурс 2,5 чалавекі на месца

29.09.2010 Віцебская абласная выбарчая камісія: конкурс 2,5 чалавекі на месца

У склад камісіі ўвайшлі 13 з 29 прэтэндэнтаў. Дэмакратычныя сілы ў абласной выбарчай камісіі будзе прадстаўляць Мікалай Селівашка (Беларуская партыя левых «Справядлівы свет»).

Барысаў: Дэмакратычны актывіст прабіваецца ў назіральнікі

29.09.2010 Барысаў: Дэмакратычны актывіст прабіваецца ў назіральнікі

Дэмакратычны актывіст Алег Мацкевіч падаў заяву аб рэгістрацыі яго ў якасці назіральніка на паседжаннях Барысаўскай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі па выбарах прэзідэнта. Алег Мацкевіч - адзін з шасці чалавек, якія не ўвайшлі ў склад Барысаўскай тэрытарыяльнай камісіі. Цяпер ён спадзяецца ўдзельнічаць у паседжаннях хоць бы ў якасці назіральніка.

Працягваюцца затрыманні па справе нападу на амбасаду РФ

29.09.2010 Працягваюцца затрыманні па справе нападу на амбасаду РФ

У Мінску працягваюцца затрыманні ў сувязі з нападам на расійскую амбасаду, якое здарылася 30 жніўня. Па мінімальных падліках у турэмным ізалятары за гэты час пабывала ля 30 чалавек – актывістаў анарха-руху, прадстаўнікоў моладзевых ініцыятываў і партый.

Жлобін: У раённую камісію не ўключылі прадстаўніка апазіцыі

29.09.2010 Жлобін: У раённую камісію не ўключылі прадстаўніка апазіцыі

Улады Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці адмовіліся уключыць у раённую выбарчую камісію прадстаўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Валянціна Яўзрэзава. На паседжанні па ўтварэнні камісіі нават не былі зачытаны ўсе прапанаваныя кандыдатуры.

Мінск: Месцы, дзе забаронены збор подпісаў, вызначаны заднім днём?

29.09.2010 Мінск: Месцы, дзе забаронены збор подпісаў, вызначаны заднім днём?

Рашэнне Мінгарвыканкаму аб месцах, у якіх забаронена збіраць подпісы за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты ў сталіцы, хаця і датаванае 23-м верасня, з’явілася на сайце мясцовага выканаўчага органа ўлады толькі ўвечары 28 верасня.

Суд над Міхасём Башурам прызначаны на 11 кастрычніка

29.09.2010 Суд над Міхасём Башурам прызначаны на 11 кастрычніка

Ён пройдзе ў судзе Савецкага раёна сталіцы. Актывіста кампаніі "Гавары праўду!" вінавацяць у падробцы дакументаў. Як нагадвае "Беларускі партызан", Башуру пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

У Аршанскай раённай камісіі прадстаўнікоў апазіцыі няма

29.09.2010 У Аршанскай раённай камісіі прадстаўнікоў апазіцыі няма

У камісію быў вылучаны прадстаўнік партыі «Справядлівы свет» Мінай Карніенка. Па выніках паседжання ён не быў уключаны. У камісію ўвайшлі 13 чалавек, 6 з якіх ужо былі ў адпаведнай раённай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў.

Магілёў: Упершыню за 16 год праваабаронцу пусцілі на першае паседжанне райвыбаркама

29.09.2010 Магілёў: Упершыню за 16 год праваабаронцу пусцілі на першае паседжанне райвыбаркама

Сёння, 29 верасня, упершыню за апошнія 16 год праваабаронца Барыс Бухель здолеў патрапіць на першае паседжанне Кастрычніцкай раённай выбарчай камісіі, якое адбывалася ў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна.

2024: Сакавік Люты Студзень

2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства