У Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі 4 супрацоўнікі райвыканкама
З 13-ці сябраў Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі – 9 былі ў складзе раённай камісіі пад час мясцовых выбараў 2010 года, 3-ое сябраў былі сябрамі акруговай камісіі па выбарах у абласныя Саветы. У складзе раённай выбарчай камісіі 4 супрацоўнікі Бярозаўскага райвыканкама. 11 сябраў камісіі з’яўляюцца кіраўнікамі рознага звяна.
Нагадаем, што актывісты з горада Бярозы Тамара Шчапёткіна і Сяржук Русецкі не былі ўключаны ў склад Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі па выбарах прэзідэнта РБ.
Якімі крэтэрыямі для адбору карысталіся пры фармаванні камісіі - даведацца не ўдалося. Адно вядома, што не па чарговасці рэгістрацыі заяў. Паколькі, напрыклад, заява выбаршчыкаў аб вылучэнні Т. Шчапёткінай у сябры камісіі была зарэгістравана пад № 8.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”