Неспакойная субота: затрыманні і пераслед не спыняюцца Дапоўнена

2020 2020-06-06T15:12:59+0300 2020-06-06T18:49:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/piket_cihanouskaj_brest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: TUT.by

Фота: TUT.by

У Кобрыне знік прыхільнік блогера  Сяргея Ціханоўскага Яўген Воўк. Ён быў заўважаны ў відэа-роліках “Белсат”, якія былі прысвечаны блогеру.

Таксама вядома, што трох мазырчукоў (Аляксандра Цуканава, Дзяніса Коласа і Аляксандра Вянгуру) асудзілі да 15 сутак кожнага.

Праваабаронцы заўважылі, што ў ізалятарах часовага ўтрымання (ІЧУ) скарацілі час прыёму перадач для тых, хто там знаходзіцца. Раней можна было перадаваць кожны дзень, зараз – толькі ў буднія дні з 14.00 да 16.00.

У Горках супрацоўнік міліцыі наехаў аўтамабілем на нагу  Віталю Кандраценка, сябру ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Міліцыя зараз збіраецца скласці пратакол на Віталя за знаходжанне на праезнай частцы. Але той быў на паркоўцы.


“Гарадзенская вясна” паведамляе аб пераследзе рэгіянальнага каардынатара ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.

Спярша Аляксандру Мілюку патэлефанавалі і паведамілі, што ён нібыта кантакт першага роўню па хваробе COVID-19. Увечары 5 чэрвеня сілавікі спрабавалі патрапіць у прыватны дом Мілюка ў Мастах. Аднак Мілюк не захацеў кантактаваць з няпрошанымі "гасцямі".

Аляксандр Мілюк. Фота:

Сёння, 6 чэрвеня, Аляксандр Мілюк выехаў у рэгіён збіраць подпісы за Святлану Ціханоўскую. Аднак яму працягваюць тэлефанаваць і кажуць, што нібыта ёсць пацверджанне, што ён хворы на каронавірус. Аляксандр Мілюк лічыць гэта гнюснай правакацыяй і поўным беззаконнем. Любымі сродкамі яго хочуць выключыць з выбарчага працэсу па зборы подпісаў. Мілюк кажа, што ні ён, і ніхто з яго блізкіх не хварэюць і не звярталіся ў медыцынскія ўстановы, ніякіх мазкоў на аналіз ён таксама не здаваў. А яго збіраюцца зрабіць хворым і ні то ізаляваць дома, ні то затрымаць.


Актывіст "Народнай Грамады" Рыгор Пагарцаў, затрыманы вечарам пятага чэрвеня ў Мінску, змешчаны да суда ў ІЧУ. Верагодна, на яго складзены пратакол за ўдзел у ўскладанні кветак восьмага траўня на Паўночных могілках.


У раённым цэнтры Слаўгарад у другой палове дня быў затрыманы Міхаіл Каралёў, адміністратар чата "Где стоит ГАИ".

Інфармацыя будзе дапаўняцца і ўдакладняцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства