viasna on patreon

Здымачную групу «Белсату» аштрафавалі за стрым каля рэстарана «Гранд Кушавель»

2018 2018-08-09T16:45:24+0300 2018-08-09T16:45:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/andreeva_belsat.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Кавалёў і Кацярына Андрэева пасля чарговага затрымання

Сяргей Кавалёў і Кацярына Андрэева пасля чарговага затрымання

Журналістку Кацярыну Андрэеву і аператара Сяргея Кавалёва аштрафавалі на 40 базавых велічыняў кожнага за «незаконны распаўсюд СМІ» (арт. 22.9 КаАП). Пра гэта паведамляе «Белсат».

Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні складаў маёр Дзмітрый Шантыр з Цэнтральнага РУУС г. Мінска. Ён жа быў сведкам на судзе. Судовае паседжанне адбылося 9 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёну г. Мінска. Суддзя – Іван Касцян.

Падставаю для накладання штрафаў стаў стрым з акцыі каля рэстарана «Гранд Кушавель». Там актывісты зладзілі акцыю пратэсту супраць адкрыцця рэстарану «Поедем поедим» побач з урочышчам Курапаты. Рэстараны «Гранд Кушавель» і «Поедем поедим» належаць Леаніду Зайдэсу. Падчас акцыі, якая доўжылася літаральна некалькі хвілінаў, міліцыя затрымала траіх актывістаў.

Толькі за першыя 6 месяцаў гэтага году суддзі пастанавілі спагнаць з журналістаў нашага тэлеканалу больш за 46 253 беларускіх рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства