viasna on patreon

Жамчужны скардзіцца ў пракуратуру: 33 ягоныя лісты не выйшлі з калоніі

2018 2018-05-28T14:30:12+0300 2018-05-28T14:56:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhamchuzhny-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Палітвязень Міхаил Жамчужны/

Палітвязень Міхаил Жамчужны/

Поўная ізаляцыя, якая створаная адміністрацый калоніі №9 г. Горкі ў адносінах да Міхаіла Жамчужнага, нарэшце прарваная: ліст ад палітвязня атрымала праваабаронца Таццяна Рэвяка.

Як стала вядома з ліста, Міхаіл Жамчужны з 10 красавіка, калі ён быў змешчаны ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ), накіраваў сваім калегам, сябрам і знаёмым 33 лісты. Адносна чатырох лістоў палітвязню прапанавалі азнаёміцца з актамі аб іх знішчэнні, паколькі яны “ўтрымлівалі жаргон, цынізм і службовую інфармацыю”. Астатнія лісты верагодней за ўсё не выйшлі з калоніі па невядомых зняволененаму прычынах.

Пасля таго, як Міхаіл Жамчужны даведаўся, што ягоныя лісты многія адрасаты не атрымліваюць, 18 траўня ён накіраваў скаргу ў пракуратуру Магілёўскай вобласці на стварэнне перашкодаў у перапісцы. Палітвязень адзначае, што праблемы з перапіскай закранулі і дакументаабарот з судамі: двойчы ягоныя дадаткі да матэрыялаў касацыйных скаргаў прыходзілі ў суды ўжо пасля таго, як адбыліся паседжанні.

Міхаіл Жамчужны паведаміў, што 14 траўня яго наведаў пракурор Магілёўскай вобласці, які разглядае ягоную скаргу на збіццё ў санчастцы і харчовае атручванне. Па словах зняволенага, страчаныя вынікі рэнтгенаскапіі, якая была праведзена пасля звароту ў санчастку пасля атручвання, былі па ініцыятыве дактароў паўтораныя і пацвердзілі факт пашкоджання страўніка. Дактары параілі Міхаілу Жамчужнаму напісаць заяву на дыету і “дробна харчавацца”. Палітвязня хвалюе, што ўжо тры месяцы яму не дазваляюць набыць за свой кошт вітаміны – на тры заявы з гэтай нагоды да начальніка калоніі ён не атрымаў ніводнага адказу.

Палітвязень, нягледзячы на расчараванне ад наведвання калоніі назіральнымі камісіямі ў сакавіку,  намераны зноў – ужо асабіста – звярнуцца ў грамадскую назіральную камісію пры галоўным упраўленні юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама і Рэспубліканскую камісію, каб яны наведалі калонію і сустрэліся з ім дзеля высвятлення абставінаў цяжкіх умоваў утрымання.

Па словах праваабаронцы Таццяны Рэвякі, адказу на сваю скаргу адносна стварэння перашкодаў у ліставанні, ад адміністрацыі калоніі  яна пакуль не атрымала.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства