viasna on patreon

Магілёў: “Малайцы, рабяты, нават з куратарам прыйшлі!”

2015 2015-10-08T14:55:37+0300 2015-10-10T00:19:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/daterm-galas-studenty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Магілёве назіральнікі фіксуюць галасаванне пад прымусам. Рэкардсменам з’яўляецца выбарчы ўчастак №42, які размешчаны ў Ленінскім раёне горада ў гімназіі №3.

Са словаў назіральніцы Надзеі Шкадун, на тэрыторыі выбарчага ўчастка размяшчаюцца інтэрнат медыцынскага каледжа, інтэрнат Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.Куляшова, а таксама інтэрнат каледжа мастацтваў.

-          Сёння быў заўважаны наплыў студэнтаў, якія прыходзілі на выбарчы ўчастак па 4-5 чалавек. Каля 60 чалавек было з інтэрната медкаледжа, - распавядае назіральніца.

Са слоў Надзеі Шкадун, усяго за другі дзень на выбарчым участку прагаласавалі 172 чалавекі, з якіх больш 70% складаюць студэнты. Па афіцыйных жа звестках, за гэты дзень на выбарчым участку прагаласавалі 162 чалавекі.

 Назіральнік Алесь Буракоў з выбарчага ўчастка №4, які размешчаны ў Ленінскім раёне Магілёва ў памяшканні Магілёўскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа таксама сведчыць пра тое, што ў другі дзень датэрміновага галасавання актывізаваліся навучэнцы каледжа.

-          За другі дзень на ўчастку прагаласавала 86 чалавек, 80% з якіх студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце. Быў выпадак, калі намесніца старшыні камісіі пахваліла прыйшоўшых на ўчастак маладых выбаршчыкаў, маўляў, малайцы, рабяты, нават з куратарам прыйшлі! -  Распавядае назіральнік.

Алесь Буракоў кажа, што такімі тэмпамі датэрміновае галасаванне на яго выбарчым участку складзе каля 50%.

Найбольшае разыходжанне ў яўцы зафіксаваў назіральнік ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Пётр Шкадун на выбарчым участку №72, які размешчаны ў Ленінскім раёне горада. Паводле яго дадзеных, у другі дзень галасавання прагаласавал 153 чалавекі, па звестках членаў участковай выбарчай камісіі – 274.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства