viasna on patreon

Гомельскі гарвыканкам забараніў вулічнае шэсце

2015 2015-09-25T10:15:13+0300 2015-09-25T12:36:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gomel-garvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гомельскі гарвыканкам.

Гомельскі гарвыканкам.

Праваабаронцы Анатоль Паплаўны, Віктар Казлоў і Леанід Судаленка з Гомеля замовілі на 27 верасня вулічнае шэсце, падчас якога планавалі інфармаванне выбаршчыкаў аб праве кожнага адмовіцца ад удзелу ў выбарах і не ісці на датэрміновае галасаванне. Аднак гарвыканкам ня даў дазволу на правядзенне шэсця.

У адмове намеснік старшыні гарвыканкаму Аксана Рудзянок спаслалася на тое, што заяўнікі ня выканалі патрабавання, замацаванага ў рашэнні №775: не заключылі дамовы з паліклінікай і спецаўтапрадпрыемствам на абслугоўванне мерапрыемства. Да таго ж праваабаронцы замовілі вулічнае шэсце па вуліцы Савецкай у цэнтры гораду па маршруту якога знаходзяцца “будынкі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, а таксама рэдакцыі тэлевізійных і радыёвяшчальных сродкаў масавай інфармацыі”, што, на - думку чыноўнікаў, забаронена законам.

Як паведаміў праваабаронца і юрыст Леанід Судаленка, адмову гарвыканкаму заяўнікі наважаны абскардзіць у судзе.

Трэба адзначыць, што ў Гомелі за апошнія 10 гадоў улады не дазволілі правесці ніводнага масавага мерапрыемства, якія былі заяўлены прадстаўнікамі дэмакратычнай супольнасці. Абскарджванне такіх рашэнняў у судах не прыносіць плёну. Адзінай магчымасцю даказаць парушэнне права з’яўляецца Камітэт ААН па правах чалавека, які ўжо некалькі разоў прымаў рашэнні аб парушэннях правоў на мірныя сходы ў Гомелі.

Негледзячы на гэта, чыноўнікі па-ранейшаму забараняюць грамадзянам публічна выказаць свае меркаванні.   

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства