Праваабаронцы звярнуліся ў пракуратуру і СК па факце прымуcу да ўдзелу ў выбарах рабочых “Беларуськалія”

2015 2015-09-15T17:22:08+0300 2015-09-15T22:06:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/belaruskalij.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” накіравалі скаргі ў Пракуратуру Мінскай вобласці, пракуратуру Салігорскага раёна і Салігорскі раённы аддзел следчага камітэта Рэспублікі Беларусь на дзеянні кіраўніцтва “Беларуськалій”, якое патрабавала ад кіраўнікоў падраздзяленняў пракантраляваць яўку рабочых на прэзідэнскіх выбарах і было зафіксавана на відэа.

Прадстаўнікі кампаніі звяртаюць увагу, што выбары з’яўляюцца свабоднымі і кожны асабіста выбірае - прымаць у іх удзел ці не. Такое права выбаршчыка замацавана, як у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, так і ў Выбарчым кодэксе.

Заклікі дырэктара першага рудніка Аляксандра Гарбачова забяспечыць яўку рабочых на выбарчыя ўчасткі, а таксама пракантраляваць кіраўнікамі прадпрыемства ўсіх падначаленых і далажыць пра тых, хто не прыйшоў, расцэньваюцца праваабаронцамі, як злачынства супраць канстытуцыйных правоў і свабод чалавека і грамадзяніна.

“У дадзеным выпадку спосабам ўздзеяння на свабоду волевыяўлення грамадзянаў пры ажыццяўленні імі выбарчых правоў стала распараджэнне вышэйстаячага кіраўніка, аддадзенае падначаленым асобам, забяспечыць яўку сваіх работнікаў на ўчасткі для галасавання, што з'яўляецца распараджэннем прымусіць работнікаў да ўдзелу ў галасаванні. Таксама гэта азначае абавязак кіраўнікоў:

  • прысутнічаць, у парушэнне закона, на участках для галасавання, альбо атрымліваць ад выбарчых камісій звесткі аб асобах, якія прынялі ўдзел у галасаванні;
  • прымушаць сваіх працаўнікоў прыняць удзел у датэрміновым галасаванні.

Такім чынам, акрамя здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў, азначаная службовая асоба падбухторвала iншых службовых асобаў здзяйсняць аналагічныя па складзе правапарушэнні”, - адзначае прадстаўнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Валянцін Стэфановіч.

Праваабаронцы лічаць такія дзеянні кіраўніцтва, і ў прыватнасці А.Гарбачова, перавышэннем улады ці службовых паўнамоцтваў, і просяць Пракуратуру Мінскай вобласці, а таксама пракуратуру Салігорскага раёна і Салігорскі раённы аддзел Следчага камітэту правесці праверку і даць прававую ацэнку дзеянням дырэктару першага рудаўпраўлення.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international