viasna on patreon

У раёнках Магілёўскай вобласці – асвятленне выбарчай актыўнасці ініцыятыўнай групы толькі Аляксандра Лукашэнкі

2015 2015-08-11T13:26:16+0300 2015-08-11T13:26:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gazeta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раённыя газеты Магілёўскай вобласці не вельмі шмат увагі надаюць асвятленню тэмы стартаваўшай у краіне перадвыбарчай кампаніі. На першым плане ў газет – асвятленне хада ўборкі ўраджая ў раёнах вобласці.

Так, у апошніх суботніх нумарах шклоўскага “Ударнага фронта”, круглянскага “Сельскага жыцця” і бялыніцкай “Зары над Друццю” наогул няма ніводнага матэрыяла, які б хоць нейкім чынам закранаў тэму выбараў.

Перыядычна на старонках раёнак з’яўляюцца інфармацыйныя матэрыялы БелТА аб новаўвядзеннях выбарчай кампаніі, выказванні чальцоў ЦВК і г. д. Калі ж раёнкі ўсё ж змяшчаюць уласныя артыкулы на тэму выбараў, то ўсе яны без выключэння распавядаюць альбо пра збор подпісаў за вылучэнне кандыдатам Аляксандара Лукашэнкі ("С кандидатом на предстоящих выборах определились", "Пикет собирал подписи", "Перадвыбарны марафон у Асіповічах. З думкамі пра будучыню", "В Черикове продолжается работа инициативных групп по сбору подписей для выдвижения кандидатов в Президенты Республики Беларусь"), пры гэтым усяляк прыхавана рэкламуючы дзеючага кіраўніка краіны, альбо друкуюць проста хвалебныя артыкулы на яго адрас, як слаўгарадская раённая газета “Прысожскі край”.

Ніякіх уласных інфармацыйных матэрыялаў пра іншых прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзідэнты РБ і пра дзейнасць іх ініцыятыўных груп на старонках дзяржаўных раённых газет Магілёўскай вобласці так і не з’явілася да гэтага часу.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства