viasna on patreon

Праваабаронца падаў скаргу аб невыкананні старшынёй ТВК закона

2015 2015-08-10T17:59:14+0300 2015-08-10T17:59:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bel-mova-u.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магілёўская абласная выбарчая камісія парушае закон “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”. На беларускамоўныя звароты старшыня камісіі Валерый Берастаў адказвае па-руску.

У сувязі з гэтым магілёўскі праваабаронца Аляксей Колчын накіраваў скаргу на незаконныя дзеянні старшыні Магілёўскай абласной выбарчай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на імя старшыні Цэнтрвыбаркама, а таксама Пракурора Магілёўскай вобласці.

Праваабаронца просіць прыцягнуць да адказнасці старшыню Магілёўскай абласной выбарчай камісіі Берастава за парушэнне заканадаўства, а таксама абавязаць старшыню, а таксама іншых членаў гэтай камісіі надалей даваць адказы ў адпаведнасці з законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.

Аляксей Колчын з’яўляецца назіральнікам ад “Беларускага Хельсінкскага камітэта” у Ленінскай раённай у г.Магілёве камісіі. 31 ліпеня ён накіраваў скаргу ў Магілёўскую абласную камісію па выбарах на беларускай мове. Скарга датычылася неапублікавання спісаў членаў выбарчых камісій Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў Магілёва ў мясцовай дзяржаўнай газеце “Веснік Магілёва”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства