viasna on patreon

Палітвязень Юрый Рубцоў спыніў галадоўку і адразу атрымаў папярэджанне

2015 2015-02-02T11:58:16+0300 2015-02-02T11:58:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rubcou-00.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Рубцоў

Юрый Рубцоў

Палітзняволены Юрый Рубцоў, які адбывае пакаранне ў спецкамендатуры № 7 у Купліне Пружанскага раёна, 1 лютага спыніў галадоўку. Па-першае, праводзіць яе паводле медычных правілаў у камендатуры далей было немагчыма, па-другое, яго патрабаванне аб выдзяленні гадзіны тэлеэфіру для апазіцыі не падтрымала сама апазіцыя. У той жа дзень Рубцоў атрымаў папярэджанне па арт 415 КК за ўхіленне ад адбывання пакарання. Юрый Рубцоў лічыць гэта поўнай лухтой. Як можна знаходзіцца ў месцы пакарання і адначасова ўхіляцца ад пакарання.

А ў тым, што ён патрабуе працу з сярэднім заробкам 600 долараў, нічога дзіўнага няма: кожны хоча нармальна жыць. Тым больш, што вязні знаходзяцца на поўнай самаакупаемасці, а яшчэ і дома трэба дапамагчы. Калі яго запіхнулі сюды без віны, кажа Рубцоў, то чаму трэба, каб жонка мучылася за адну пенсію. Калі ёй трэба не толькі ежа, але і лекі, і іншыя плацяжы рабіць. Тым больш, у чарговы раз на пытанне Рубцова, ці вераць самі супрацоўнікі словам Лукашэнка пра такі сярэдні заробак, супрацоўнікі адказалі, што вераць. “То і шукайце такую работу для мяне, - сказаў ім палітвязень. – Я ж прашу толькі сярэдні заробак”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства