viasna on patreon

Вольга Грунова патрабуе змяніць заканадаўства, якое забараняе выдаваць сваякам целы растраляных

2014 2014-12-23T12:01:33+0300 2014-12-23T12:01:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grunova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Грунова

Вольга Грунова

Маці пакаранага смерцю гамельчука Аляксандра Грунова просіць Прэзідэнта, абедзьве палаты Парламента, Вярхоўны суд і Урад краіны ініцыяваць перад Канстытуцыйным судом пытанне аб неканстытуцыйнасці Крымінальна-выканаўчага кодэкса, які забараняе выдаваць целы растраляных і паведамляць аб месцах іх пахавання.

“Я напрамую прасіла аб гэтым Канстытуцыйны суд, але ў вышэйшым судовым ведамстве мяне накіравалі да ўпаўнаважаных суб’ектаў, пералічаных у артыкуле 116 Канстытуцыі. Адначасова, з дапамогаю праваабаронцы Леаніда Судаленка я праз суд першай інстанцыі распачала цяжбу, накіраваную на змены ў гэтым пытанні. Зараз праходзім касацыйную інстанцыю, пасля чаго падымем гэтае пытанне на міжнародным узроўні праз скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека”, - падзялілася планамі Вольга Грунова.

Жанчына лічыць, што абстаноўка поўнай сакрэтнасці ў дачыненні да пакарання смерцю і месцаў пахавання, адмова ў выдачы цела расстралянага сына для пахавання раўнацэнныя па сваёй сутнасці запалохванню і пакаранню сем’і, паколькі іх наўмысна пакідаюць у стане нявызначанасці і псіхічных пакут.

У Камітэце ААН па правах чалавека неаднаразова разглядаліся скаргі беларускіх грамадзян аб нявыдачы сваякам цел расстраляных. У справах №886/1999 Бандарэнка супраць Беларусі, №887/1999 Ляшкевіч супраць Беларусі, №2120/ 2011 Любоў Кавалёва і Таццяна Казяр супраць Беларусі Камітэт абавязаў Беларусь паведаміць сваякам пакараных месцы пахаванняў іх дзяцей і не дапускаць аналагічных парушэнняў у будучыні.

 

Гомельская Вясна 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства