viasna on patreon

У Магілёве прайшла вечарына ў Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання

2014 2014-10-12T09:18:00+0300 2014-10-13T09:20:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/magileu_smiarotnae_tydzen-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вечарына ў Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання ў Магілёве

Вечарына ў Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання ў Магілёве

10 кастрычніка магілёўскія праваабаронцы правялі імпрэзу, прымеркаваную да Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання.

Аляксей Колчын коратка абмаляваў сітуацыю з прымяненнем смяротнага пакарання ў свеце і ў Беларусі, распавёў пра вынікі сацыялагічных даследванняў стаўлення да яго беларускага грамадства. Пасля гэтага сярод двух дзясяткаў ўдзельнікаў вечарыны адбылася жвавая дыскусія вакол праблемы смяротнага пакарання. Завяршылася вечарына праглядам праваабарончых фільмаў з серыі "Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання". Завяршаючы мерапрыемства, праваабаронцы заклікалі прысутных падпісаць петыцыю супраць смяротнага пакарання на сайце кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі".

Па заканчэнні імпрэзы ўдзельнікі маглі атрымаць матэрыялы кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі", вырабы з яе сімволікай.

Мерапрыемства было арганізаванае магілёўскім аддзяленнем ПЦ "Вясна" і прайшло ў грамадскім цэнтры "Кола".

 

"Магілёўская Вясна".

Вечарына ў Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання ў Магілёве

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства