Бярозаўскія праваабаронцы і грамадскія актывісты заклікалі да мараторыя на смяротнае пакаранне
https://spring96.org/be/news/73623
2014
2014-10-11T23:15:27+0300
2014-10-11T23:15:27+0300
2014-10-11T23:15:27+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/biar-smiarotnaje.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання бярозаўскія праваабаронцы і грамадскія актывісты падпісалі паштоўкі на адрас прэзідэнта краіны, у якіх указваецца, што “смяротнае пакаранне парушае права на жыццё, абвешчанае ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Гэта надзвычай жорсткае бесчалавечнае і зневажальнае пакаранне.”
Адна з падпісантак паштоўкі Таццяна Тарасевіч адзначыла, што смяротнае пакаранне супярэчыць хрысціянскім традыцыям. Толькі Бог можа распараджацца жыццём чалавека.
Усе падпісанты адзінагалосна пагадзіліся, што з часам Беларусь усё роўна прыйдзе да адмены смяротнага пакарання: зменіцца час, зменяцца абставіны, зменяцца самі людзі. І адбудзецца гэта дзякуючы агульным намаганням грамадства.