Затрыманні і арышты напярэдадні Чэмпіянату свету па хакеі-2014 працягваюцца (спіс дапаўняецца)

2014 2014-05-07T13:20:00+0300 2014-05-15T10:52:42+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kajdanki-kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі працягваюцца адвольныя затрыманні і арышты грамадзян звязаныя з правядзеннем Чэмпіянату свету па хакеі-2014.  Як правіла, актывістаў затрымліваюць выключна па сфабрыкаваных і аднатыпных абвінавачваннях  –  "дробнае хуліганства ", "непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі". Суды ж аднабакова і фармальна падыходзяць да разгляду адміністрацыйных спраў, выкарыстоўваюць прэзумпцыю даверу да супрацоўнікаў міліцыі і не надаюць значэнне доказам абароны.

Па стане на 12 траўня пад арыштам на працяглыя тэрміны знаходзяцца: 

1.     Зміцер Дашкевіч – затрыманы 24.04.2014 – 25 сутак арышту;

2.     Аляксандр Францкевіч - затрыманы 25.04.2014 – 25 сутак арышту

3.     Юры Рубцоў - затрыманы 26.04.2014 – 25 сутак арышту;

4.     Леанід Смоўж - затрыманы 26.04.2014 – 20 сутак арышту;

5.     Мікалай Колас - затрыманы 26.04.2014 – 15 сутак арышту;

6.     Дзяніс Карноў - затрыманы 26.04.2014 – 20 сутак арышту;

7.     Аляксандр Курбацкі - затрыманы 26.04.2014 – 20 сутак арышту;

8.     Аляксандр Стукін - затрыманы 26.04.2014 – 20 сутак арышту;

9.     Валерый Тамілін - затрыманы 26.04.2014 – 20 сутак арышту;

10.   Уладзімір Новікаў - затрыманы 26.04.2014 – 15 сутак арышту;

11.   Андрусь Цянюта - затрыманы 05.05.2014 – 10 сутак арышту - Гомель;

12.   Мiкола Дземiдзенка - затрыманы 05.05.2014 – 20 сутак арышту;

13.   Міхась Мускі затрыманы 05.05.2014 – 20+1 сутак арышту;

14.   Ілля Валавік - 06.05.2014 - 10 сутак арышту;

15.   Сяргей Пазняк - 06.05.2014 - 10 сутак арышту;;

16.   Кірыла Ермаловіч - 06.05.2014 - 10 сутак арышту;

17.   Аляксандр Палякоў -  06.05.2014 - 10 сутак арышту;

18.   Леанід Кулакоў - 07.05.2014 - 10 сутак арышту;

19.   Настасся Кухта – 07.05.2014 - 17 сутак арышту,

20.   Аляксандр  Арлоў – 07.05.2014 - 20 сутак арышту.

21.   Станіслаў Рачкель (Гродна) - 08.05.2014 - 10 сутак арышту;

22.   Уладзіслаў Запасаў -08. 05. 2014 - 10 сутак арышту;

23.   Андрэй Ткачоў – 07.05.2014 – 15 сутак арышту;

24.  Вячаслаў Завінеўскі (Гродна)- 08.05.2014 - 10 сутак арышту;

25.  Сяргей Мацкойць - 07.05.2014 - 20 сутак;

26.   Зміцер Паліенка - 08.05.2014 - 10 сутак арышту;

27.  Зміцер Юшкевіч – 08.05. 2014 – 20 сутак арышту;

28.  Сяргей Казакоў -08.05.2014 – 20 сутак арышту

29. Даніла Ганчароў -- 08.05.2014 -- 25 сутак арышту

30. Аляксандр Марозаў (фанат БАТЭ, Барысаў) -- 03.05.2014 -- 10 сутак арышту

31. Фанат БАТЭ (прозвішча прасіў не называць, Барысаў) -- 08.05.2014 -- 15 сутак арышту;

32. Уладзімір Кумец - 10.05.2014 - 20 сутак арышту.

33. Алег Керуль -13.05.2014 - 25 сутак арышту.

Актыўнае “паляванне” на актывістаў розных грамадскіх рухаў і партый працягваецца. 7 траўня затрыманы ў Гомелі Зміцер Карашкоў, у Менску супрацоўнікі міліцыі расшукваюць Марыну Хоміч, Антона Жылко, Артура Фінькевіча і  Зміцера Кавалгіна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international