viasna on patreon

Баранавічы: прафсаюзны актывіст скардзіцца пракурору на незаконныя дзеянні гарвыканкама

2014 2014-01-29T10:41:43+0300 2014-01-29T10:41:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-mizraj-prakuratura.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

Прафсаюзны актывіст Рыгор Грык 28 студзеня падаў скаргу ў Баранавіцкую міжраённую пракуратуру на незаконныя дзеянні гарвыканкама па забароне запланаванага пікету пад лозунгам “Дзеянні ўлады і законы РБ – пад грамадзянскі кантроль”. Грамадскі актывіст адзначае, што ён заключыў пісьмовыя дамовы з паліклінікай, ЖКГ і міліцыяй, выканаў усе патрабаванні закону аб масавых мерапрыемствах.

– У скарзе я адзначыў, што Баранавіцкі гарвыканкам парушыў арт. 6 Закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”. Я не атрымаў адказу на сваю заяву не толькі за 5 дзён да даты правядзення запланаванага пікета, як гэтага патрабуе закон, але і на момант правядзення пікета, – паведаміў Рыгор Грык.

Грамадскі актывіст просіць пракурора правесці праверку па дадзенаму факту і прыняць меры пракурорскага рэагавання да адказнах супрацоўнікаў гарвыканкама, якія парушылі патрабаванне арт. 6 Закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства