viasna on patreon

Беларусь адмовіла ва ўездзе кіраўніку Civil Rights Defenders Роберту Хорду

2013 2013-11-27T09:43:26+0300 2013-11-27T09:43:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/robert-hord.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Роберт Хорд, выканаўчы дырэктар Civil Rights Defenders

Роберт Хорд, выканаўчы дырэктар Civil Rights Defenders

Кіраўніку шведскай праваабарончай арганізацыі Civil Rights Defenders Роберту Хорду (Robert Hårdh) 5 лістапада было адмоўлена ва ўездзе ў Беларусь. Пра гэта стала вядома толькі зараз, калі Хорд змясціў у facebook фота свайго пашпарту з пячаткай беларускай амбасады аб забароне ўезду.

Апошні раз  Роберт Хорд наведаў Беларусь у снежні 2010 года, пад час падзеяў, звязаных з выбарамі Прэзідэнта Беларусі.  Пасля разгону пратэстнай акцыі на Плошчы Незалежнасці Роберт Хорд паспеў наведаць офіс Праваабарончага цэнтра “Вясна” перад тым, як туды ўварваліся супрацоўнікі міліцыі.

"Адмоўлена". Беларускія ўлады ў чарговы раз вырашылі не дазволіць мне трапіць у Беларусь. Я і мае калегі не змаглі наведаць краіну са снежня 2010 года ў сувязі з нашай "падрыўной" працай ў галіне правоў чалавека. Я думаю, гэта азначае, што мы робім добрую працу ... напісаў Роберт Хорд на сваёй старонцы ў facebook 

На жаль, з кожным годам ў Беларусі ўсё большую частку “персонаў non grata” складаюць не тэрарысты і злачынцы, а тыя, хто крытыкуе існуючы рэжым, альбо можа данесьці іншаму свету дакладную інфармацыю пра становішча з правамі чалавека ў нашай краіне. Гэта вельмі выразна заўважна цягам апошніх гадоў, калі праз створаны ўладамі жалезны плот у Беларусь не змаглі патрапіць сотні грамадскіх дзеячоў, палітыкаў, журналістаў і праваабаронцаў з розных краінаў свету.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства