viasna on patreon

Суд Бярозаўскага раёна прызнаў законнай забарону пікета

2013 2013-09-19T10:30:51+0300 2013-09-19T10:30:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Бярозаўскага раёна была разгледжана скарга праваабаронцаў Сяргея Русецкага, Тамары Шчапёткінай і грамадскай актывісткі Таццяны Тарасевіч. Яны прасілі суд прызнаць неправамоцнымі адмову Бярозаўскага райвыканкаму ў пікеце-салідарнасці з палітвязнямі 4 жніўня, а таксама парушэнне тэрмінаў дачы адказу (замест 30 ліпеня, як таго патрабуе закон, адказ заяўнікам быў дасланы 2 жніўня).

Кіраўнік юрыдычнага аддзела райвыканкама Яўген Каштэлян даводзіў, што спазненне з адказам звязана з тым, што ў выканкаме цярпліва чакалі ад заяўнікаў дамоваў, а яны іх не данеслі.

У той жа час у міліцыі паведамілі, што дамову яны складуць толькі пасля рашэння райвыканкама: маўляў, магчыма, там прымуць рашэне, што дамова не будзе патрэбна, паколькі заяўлена ўсяго да 10 чалавек. З Бярозаўскім ЖКГ дамова была, а бальніца адмовіла на падставе таго, што такой паслугі няма ў пастанове Міністэрства аховы здароўя, як і няма прэйскуранта на яе. Заяўнікі чакалі, што іх запросяць, калі будзе прымацца рашэнне адносна іх заявы, пра што яны прасілі пісьмова.

На пытанне істцоў, чаму ім не патэлефанавалі, калі ўжо праігнаравалі просьбу і не запрасілі на разгляд заявы, Кашталян адказаў, што патрэбна, каб мы самі ведалі, што патрэбны дамовы.

Старшыня суда Бярозаўскага раёна, які вёў працэс, Вадзім Мазоль, таксама як і памочнік пракурора Аксана Гардзеюк не ўбачылі ў адмове і дзеяннях райвыканкама нічога неправамоцнага.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства