viasna on patreon

Клімавіцкі актывіст патрабуе ад супрацоўнікаў КДБ кампенсацыі выдаткаў на праезд

2013 2013-04-02T11:18:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/balobin-ales.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Балобін

Аляксандр Балобін

Клімавіцкі актывіст кампаніі “Гавары праўду” Аляксандр Балобін 1 красавіка накіраваў на імя начальніка Крычаўскага межрайаддзела КДБ Іллі Краўцова прэтэнзію, у якой просіць супрацоўніка КДБ кампенсваць яму выдаткі на праезд з Крычава да вёскі Паўлавічы Клімавіцкага раёна.

Нагадаем, што людзі, якія назваліся супрацоўнікамі КДБ, затрымалі Аляксандра Балобіна ў Клімавічах 27 сакавіка на выхадзе з мясцовага райваенкамата. Невядомыя завезлі грамадскага актывіста ў Крычаў, дзе яго ў будынку КДБ пратрымалі тры гадзіны. Гутарыў з актывістам і склаў пратакол яго апытання якраз начальнік Крычаўскага межрайаддзела КДБ Ілля Краўцоў.

Па словах Аляксандра Балобіна, пасля “гутаркі” супрацоўнікі КДБ яго не адвезлі назад у Клімавічы, а кінулі ў малазнаёмым яму горадзе, сказаўшы, што хай яго забіраюць сябры.

Пракансультаваўшыся з праваабаронцамі, 1 красавіка грамадскі актывіст накіраваў на імя начальніка Крычаўскага межрайаддзела КДБ Іллі Краўцова прэтэнзію аб кампенсацыі выдаткаў на праезд . (гл.фота)

Аляксандр Балобін кажа, што падставай для напісання прэтэнзіі стала не толькі пытанне кампенсацыі выдаткаў на праезд.

“Безумоўна, справа не толькі ў грашах, сума адносна невялікая, - кажа Аляксандр Балобін. – Проста нельга ж так абыходзіцца з чалавекам – не прадставіўшыся, хапаць яго пасярод вуліцы немаведама за што, адвозіць у іншы горад і пасля допыту выкідваць на вуліцу, - дабірайся да хаты, як зможаш. Няўжо супрацоўнікі Крычаўскага межрайаддзела КДБ не ведаюць элементарных нормаў паводзінаў у грамадстве?”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства