Клімавіцага актывіста вывезлі ў іншы горад і дапыталі супрацоўнікі КДБ

2013 2013-03-27T20:30:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/balobin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіста "Гавары праўду" з Клімавіч Аляксандра Балобіна 27 сакавіка прыкладна ў 10-30 каля будынку Клімавіцкага райвыканкамата спынілі і затрымалі два невядомых чалавекі, якія назваліся супрацоўнікамі КДБ. Аляксандра Балобіна пасадзілі ў машыну і адвезлі ў іншы горад -- у Крычаўскі міжрайаддзел КДБ, дзе на працягу трох гадзін праводзілі з актывістам “гутарку”.

“27 красавіка раніцай я наведаў райваенкамат у Клімавічах, каб аднесці туды дадзеныя сваіх медычных аналізаў для праходжання медыцынскай камісіі па прызыву ў узброеныя сілы, - распавядае Аляксандр Балобін. – У райваенкамаце са мной чамусці захацеў пагутарыць райваенком, які з гэтай гутаркай затрымаў мяне на 15-20 хвілін. Калі я выйшаў з райваекамата, на вуліцы мяне ўжо чакалі два невядомых чалавекі ў цывільным, якія прадставіліся супрацоўнікамі КДБ, аднак нейкія пацвярджаючыя дакументы мне паказваць не пажадалі. Не назвалі яны і свае прозвішчы і званні.

Гэтыя людзі прымусілі сесці з імі ў аўтамабіль і павезлі мяне ў Крычаў, у міжрайаддзел КДБ. Там адразу ж завялі ў кабінет да начальніка Крычаўскага міжрайаддзела КДБ Іллі Краўцова. На працягу трох гадзін там са мной “гутарылі”, з 11-20 да прыкладна 14-20, быў складзены так званы пратакол апытання.

Спачатку ў кабінеце было трое супрацоўнікаў КДБ, пасля мы засталіся з начальнікам міжрайаддзела Іллёй Краўцовым. Ён абвінавачваў мяне ў парушэнні артыкула 193.1 Крымінальнага кодэкса -- у дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Паказаў шмат матэрыялаў, фотаздымкаў, якія быццам бы пацвярджаюць гэта. Таксама пытаўся, на каго я працую, каму дасылаю інфармацыю. Прапаноўваў супрацоўнічаць,” кансультаваць супрацоўнікаў КДБ” па пэўных пытаннях, ад чаго я рашуча адмовіўся. Таксама мяне папярэдзілі, што інфармацыя аб маёй “сустрэчы з супрацоўнікамі КДБ не павінна нікуды патрапіць”, бо ў мяне будуць вялікія праблемы, мяне “забяруць аператыўныя машыны і болей дамой я не з’яўлюся”.

Пры складанні пратакола апытанні ніхто не патлумачыў мне мае правы і абавязкі”.

Пасля трохгадзіннай “гутаркі” у КДБ Аляксандра Балобіна адпусцілі, адмовіўшыся везці дадому. Аляксандр быў вымушаны дабірацца з Крычава ў вёску Паўлавічы Клімавіцкага раёна за ўласны кошт, з дапамогай міжгародняга аўтобуса.

Зараз Аляксандра Балобіна, якому 23 гады, спрабуюць забраць у войска, хаця папярэдне медыцынская камісія ў розныя гады  два разы прызнавала яго не падлягаючым да прызыву ў сувязі з захворваннем скуры. На 28 сакавіка грамадскага актывіста выклікалі на чарговую медыцынскую камісію.

Пасля кансультацыі з праваабаронцамі Аляксандр Балобін збіраецца падаць скаргу ў пракуратуру Магілёўскай вобласці на дзеянні супрацоўнікаў Крычаўскага міжрайаддзела КДБ.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international