viasna on patreon

Бяроза: Участковы запатрабаваў зняць бел-чырвона-белы сцяг з балкона

2013 2013-03-26T17:52:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biaroza-tamara-sciag.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Журналіст-праваабаронца Тамара Шчапёткіна з Бярозы ў гонар Дня Волі вывесіла на сваім балконе нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг (на фота). Рэакцыі з боку міліцыі доўга чакаць не прыйшлося.

Т. Шчапёткіна была здзіўлена ранняму званку непасрэдна ў дзверы кватэры.  Жанчына падумала, што суседзі, паколькі ўсе астатнія спачатку карыстаюцца дамафонам.

За дзвярыма стаяў малады чалавек у цывільным. Ён прадставіўся ўчастковым Сяргеем Несцяровічам, хаця пасведчання пры гэтым не паказаў. У кватэру зайсці адмовіўся і спытаў Шчапёткіну, што ў яе вісіць за вакном бел-чырвона-белага колеру.

- А вы што не ведаеце, што гэта такое?- здзіўлена спытала Шчапёткіна.

- Не, - сказаў участковы.

- Беларускі гістарычны сцяг, -растлумачыла жанчына.

- Дык у нас жа чырвона-зялёны, - няўпэўнена працягваў Сяргей Несцяровіч.

- Гэта дзяржаўны.

- Я прыйшоў, бо грамадзяне паскардзіліся, што тое, што вісіць у вас за вакном, іх абражае.

- А словы на будынках з трох літар, якія “радуюць” вока гадамі, іх не абражаюць? - абурана спытала Тамара Шчапёткіна.

- Не, да іх яны прывыклі, - бесхітрасна адказаў ахоўнік парадку.

- Дык пакажыце заяву гэтых грамадзян.

-  Яны стаяць на вуліцы. Вам будзе павестка, прыйдзеце ў міліцыю, -- папярэдзіў участковы.

- Чаму вы прымушаеце зняць наш гістарычны сцяг?

- Я не прымушаю. А калі вам будзе павестка ў міліцыю, дык ведайце, па якому пытанню. Больш я вас не затрымліваю, - сказаў участковы Сяргей Несцяровіч, збягаючы ўніз па лесвіцы.

Унізе  яго чакалі чацвёра таварышаў таксама ў цывільным.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства