viasna on patreon

На патрабаванне моўнай роўнасці Салігорскі выканкам адказаў адпіскай

2013 2013-02-26T08:45:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bel-mova-u.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Намеснік старшыні Салігорскай гарадской арганізацыі “ТБМ” Уладзімір Масакоўскі звярнуўся да мясцовых уладаў з прапановамі, якія б на практыцы замацавалі роўны статус беларускай і рускай моваў. У адказ жа ён атрымаў чарговую бюракратычную адпіску.

У сваёй заяве на імя старшыні Салігорскага райвыканкама спадар Масакоўскі прапаноўваў ва ўсіх сферах грамадскага жыцця горада і раёна прывесці статус дзяржаўнасці беларускай мовы ў адпаведнасць з артыкулам 17 Канстытуцыі Беларусі. У якасці прыкладу дыскрымінацыі беларускамоўных грамадзян у заяве былі згаданыя інфармацыйныя дарожныя указальнікі з надпісамі на двух мовах - рускай і англійскай.

Жадання ліквідаваць фактычна існуючую моўную няроўнасць улады не праявілі. Старшыня райвыканкаму Аляксандр Рымашэўскі на закіды Уладіміра Масакоўскага адказаў фармальнай спасылкай на заканадаўча замацаванае “усебаковае развіццё і функцыянаванне беларускай і рускай моваў ва ўсіх сферах грамадскага жыцця”. Захванне статус-кво спадар Рымашэўскі аргументаваў юрыдычнымі хітрыкамі Закона “Аб мовах”, паводле якога “афіцыйныя назвы дзяржаўных органаў... даюцца на беларускай і (або) рускай мовах”.

Зрэшты, просьбу Маскоўскага паведаміць пра асобу, якая нясе адказансць за выкананне Закона “Аб мовах” ва ўстановах і суб’ектах гаспадарння горада і раёна, старшыня Салігорскага райвыканкаму наогул праігнараваў.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства