viasna on patreon

Жыхары Брэста зноў пратэстуюць супраць спробы ўладаў “ушчыльніць” цэнтр горада

2013 2013-02-19T17:04:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/budoulia..jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адрасам чарговага будаўнічага канфлікту з’яўляецца дваровая тэрыторыя каля дому №76/1 на вуліцы Карбышава, дзе мяркуецца пачаць узвядзенне шматпавярховага будынку.

Супраць новабудоўлі выступаюць не толькі жыхары згаданага дому па вуліцы Карбышава, але і двух суседніх будынкаў. На іх погляд, планаваць шматпавярхоўку ў такім шчыльна забудаваным квартале азначае істотнае пагаршэнне ўмоваў пражывання цяперашніх жыхароў, бо нават зараз дваровая тэрыторыя фактычна адсутнічае: замест прадугледжаных 10 квадратных метраў зямлі на чалавека, тут атрымліваецца толькі 2 метры.

Жыхары пажадалі абмеркаваць праблемы гэтага кварталу з прадстаўнікамі ўлады, аднак засталіся незадаволеныя вынікамі, бо запрошаныя на сустрэчу галоўны архітэктар горада Алег Ляшук, намеснік старшыні гарвыканкама Мікалай Якубоўскі, адказныя асобы санітарных службаў і МНС запэўнівалі, што будаўніцтва шматпавярховага дому адпавядае нормам, а дваровая тэрыторыя нават будзе добраўпарадкавана пасля таго, як скончыцца будоўля. Але мясцовыя жыхары спадзяюцца, што праект “ушчыльнення” усё ж будзе перагледжаны (ва ўсялякім разе, улады паабяцалі разгледзіць пытанне пра карэкціроўку сваіх першапачатковых планаў) і шматпавярхоўка на гэтым месцы не з’явіцца.  

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства