У Баранавічах грамадскасць горада адзначыла 175-я ўгодкі з дня народзінаў Кастуся Каліноўскага (фота)

2013 2013-02-05T11:51:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baran-kalin-sviat-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Святочную імпрэзу 3 лютага ладзілі Баранавіцкая Рада Таварыства беларускай мовы і Польскі дом. Кандыдаты гістарычных навук Ніна Стужынская і Андрэй Кіштымаў распавялі пра асобу Кастуся Каліноўскага і асаблівасці паўстання 1863 года на Беларусі. Першая дырэктарка Польскага дома ў Баранавічах Альжбета Даленга Ужосэк выказала сваё бачанне ролі Кастуся Каліноўскага ў развіцці беларускай мовы і дзяржаўнасці. У сваім выступленні грамадская актывістка Анжэла Камбалава паказала, як вобраз Каліноўскага асвятляўся ў кіно, літаратуры і мастацтве. А паэт Алесь Белы прачытаў свае вершы, прысвечаныя касінерам Кастуся Каліноўскага. З цікавасцю аматары роднай гісторыі ўдзельнічалі ў гістарычнай віктарыне, прысвечанай падзеям вызвольнага паўстання 1863 года. Яе правёў старшыня Баранавіцкай Рады ТБМ Віктар Сырыца. Інтэлектуальны турнір паказаў, з аднаго боку, цікавасць людзей да асобы Каліноўскага, а з другога – як многа нам трэбы яшчэ чытаць, каб дасканала ведаць пра жыццё і дзейнасць нашага “караля Літвы” (менавіна так сяляне-паўстанцы заходняй і цэнтральнай Беларусі называлі свайго правадыра паўстання 1863 года).

Мінскія барды і выканаўцы Раман Яраш, Віктар Сямашка і Юльяна Літвінава спявалі народныя песні, а мясцовы спявак Алесь Грыцавец выканаў патрыятычную песню Сокала-Воюша, прысвечаную змагарам за свабоду. На заканчэнні свята Галіна Ярашэвіч і Таццяна Малашчанка выканалі песню “Бэз Мілавідаў”, прысвечаную касінерам 1863 года.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 80 чалавек.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international