viasna on patreon

У Брэсце вучыліся назіраць за адміністрацыйнымі працэсамі

2013 2013-01-22T17:27:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pravasuddze2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На навучальнае мерапрыемства былі запрошаны асобы, якія цікавяцца праваабарончай тэматыкай і хочуць мець досвед пра назіранне за судовымі працэсамі па адміністрацыйных справах.

У якасці трэнераў выступілі прадстаўнікі Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend і Праваабарончага цэнтра “Вясна”, якія прэзентавалі ўніфікаваны дзённік назірання за судовымі працэсам па адміністрацыйных справах, у якім улічаны ўсе аспекты практычнай рэалізацыі права на справядлівы суд у Беларусі, што дазваляе бакам аргументавана адстойваць свае пазіцыі.

Падчас трэнінгу яго ўдзельнікі пазназёміліся з сутнасцю адміністрацыйнага працэсу, тым, як выглядае і павінна выглядаць судовае пасяджэнне ў падобных справах, а таксама даведаліся пра адмоўныя тэндэнцыі, што назіраюцца пры разглядзе адміністрацыйных спраў у судах.



Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства