viasna on patreon

Баранавічы: да другой гадавіны Плошчы актывісты наведалі бацьку Мікалая Статкевіча

2012 2012-12-19T16:20:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/statkievich_viktar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Паўлавіч Cтаткевіч

Віктар Паўлавіч Cтаткевіч

Да другой гадавіны падзей 19 снежня ў Мінску баранавіцкія грамадскія актывісты наведалі бацьку экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча -- Віктара Паўлавіча. Найперш госці шчыра яго павіншавалі з нагоды ўзнагароджання Мікалая Статкевіча Міжнароднай прэміяй Віллі Брандта “За асаблівую палітычную мужнасць”.

За кубачкам гарбаты гаварылі пра сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча ў краіне, пра забарону ў Баранавічах пікетаў да Міжнароднага дня правоў чалавека і да падзеяў 19 снежня. Віктар Паўлавіч паведаміў гасцям, што кожны тыдзень атрымоўвае лісты ад сына і стараецца своечасова яму адказваць. Казаў, што не верыць у датэрміновае вызваленне, але спадзяецца на паляпшэнне ўмоваў утрымання ў 2013 годзе ў Магілёўскай турме № 4.

– Мы пажадалі Статкевічу-старэйшаму найперш моцнага здароўя і надзеі, як кажуць беларусы, што сонца загляне і ў наша ваконца, – паведаміў Віктар Сырыца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства