viasna on patreon

Экалагічная сітуацыя з вадаёмам у вёсцы Вычулкі чыноўнікаў не хвалюе

2012 2012-12-17T23:06:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vialichkin-ekalog.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Вялічкін

Уладзімір Вялічкін

Жыхары вёскі Вычулкі, якая ўваходзіць у межы горада Брэста, атрымалі адказ на свой зварот да прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Яны скардзіліся на забруджанне мясцовага вялікага вадаёма, раней багатага флорай і фаўнай.

Адказ прыйшоў  з Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта за подпісам намесніка старшыні аблвыканкама Якава Бухавецкага. Па словах праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна (на фота), да якога жыхары Вычулак звярнуліся за дапамогай, адказ поўнасцю расчараваў людзей. У ім напісана, што парушэнняў экалагічных нормаў няма, санітарныя нормы выкананы. Сітуацыя з вадаёмам не выклікае пытанняў у мясцовых службаў.

Затое ў людзей узнікаюць пытанні: чаму здохла пара лебядзяў і 7 лебедзянят,  чаму зніклі ракі, чайкі, якіх раней тут было шмат, дзе рыба, якая таксама радавала мясцовых рыбакоў.

60 падпісантаў пад зваротам не вераць запэўніванням мясцовых чыноўнікаў і лічаць, што паспрыялі катастрафічнай сітуацыі вадаёма абласная бальніца, анкалагічны дыспансэр і асабліва цяплічны камбінат, дзе круглы год вырошчваюць гуркі і памідоры.

Вяскоўцы працяглы час змагаюцца за вадаём, але пакуль беспаспяхова.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства