viasna on patreon

Прага дэпутатства па-бабруйску: вылучэнне ад партыі, зборам подпісам і шасцю працоўнымі калектывамі

2012 2012-08-17T20:31:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/deputatckae_kresla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вядомы поўны спіс асобаў, якія вылучаюцца ў Бабруйску у дэпутаты ПП НС.

На Ленінскай акрузе застаюцца тры вылучэнцы – Уладзімір Яўсеенкаў (ЛДП), Мікалай Плаксіцкі (ад калектываў ААТ “Славянка” і ААТ “Легпрамразвіццё”), Мацвей Хатары (АГП). Нагадаем, што вылучэнец ад грамадзян – Руслан Чэвычэлаў, наўрад ці зможа паўдзельнічаць у выбарах, бо яго ініцятыўная група не сабрала патрэбную колькасць подпісаў. 

Першамайская выбарчая акруга самая канкурэтная, тут шэсць вылучэнцаў: Уладзімір Загрышаў (ЛДП, мэнаджар ПГУП “Дикий мед”), Андрэй Казлоў (АГП, індывідуальны прадпрымальнік), Яўген Катовіч (шляхам збору подпісаў, аператар “Беларусьнафты”), Аксана Самуйлава (шляхам збору подпісаў, бухгалтар “ЮрВектор”, кампанія “Гавары праўду”), Максім Суботкін (шляхам збору подпісаў, намеснік дырэктара ХК “Шыннік”, дзейсны дэпутат гарсавета). Але найбольш падстрахавалася шостая вылучэнка – дырэктар САШ № 30, сябра Рэспубліканскай партыі труда і справядлівасці Жана Мішур. Яна вылучаная ад працоўных калектываў ААТ “Бабруйскаграмаш”, Бабруйскай цэнтральнай бальніцы, Бабруйскага гарбарнага камбіната, філіяла РУП “Магілёўэнерга” Бабруйскай ТЭЦ-2, ААТ “Белшына”, плюс – яна вылучаная ад грамадзян шляхам збору подпісаў і ад сваёй партыі. 

Па Бабруйскай Сельскай акрузе ўсяго два вылучэнцы. Аляксандра Ірхо (сябра “Справядлівага свету”, які вылучаўся па ўсіх бабруйскіх акругах, але ў выніку не прадставіў у АВК дакументы) “змяніў” Аляксанд Дзік – сябра ЛДП, дырэктар ТАА “ДАЛОС и К”. Другая ў спісе – Алена Шамаль, дзеючая дэпутатка ПП НС. Яна таксама падстрахавалася: вылучаная шляхам збору подпісаў, плюс – ад працоўных калектываў ААТ “Чырвоны харчавік”, Бабруйскага анкадыспансера, Бабруйскага машынабудаўнічага завода, Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства