viasna on patreon

Бабруйск: у Ленінскай акрузе да рэгістрацыі дайшлі не ўсе прэтэндэнты

2012 2012-08-15T16:38:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/start-finish-line.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Бабруйску ў Ленінскай выбарчай акрузе дакументы на рэгістрацыю ў выніку падалі толькі чатыры чалавекі: Мацвей Хатары, Мікалай Плаксіцкі, Руслан Чэвычэлаў і Уладзімір Яўсеенкаў.

Нагадаем, што па гэтай акрузе былі зарэгістраваныя таксама ініцыятыўныя групы лідэра суполкі Свабоднага прафсаюза Беларускага на заводзе ТДіА Міхаіла Кавалькова, магілёўскага сябра партыі “Справядлівы Свет” Аляксандра Ірхо, дырэктара ПП “Воримохит” і навуковага супрацоўніка НАН Аляксандра Ціхамірава. Але іх прозвішчы сярод тых, хто падаў дакументы на рэгістрацыю, не ўказаныя.

Мацвей Хатары быў вылучаны ў кандыдаты З’ездам Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Уладзімір Яўсеенкаў – ад Ліпберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі. Мікалай Плаксіцкі ідзе вылучаўся ад працоўнага калектыва (ён з’яўляецца намеснікам дырэктара па ідэалагічнай працы фабрыкі “Славянка”). Што тычыцца Руслана Чэвычэлава (ён займае пасаду дырэктар ПСУП “Бугель”), то ўдзельнічаць у выбарнай гонцы ён не здолее - ініцыятыўная група сабрала ў падтрымку яго вылучэння ўсяго 754 подпісы з патрэбнага мінімуму ў тысячу.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства