viasna on patreon

Магілёўскі праваабарончы цэнтр можа спыніць сваё існаванне

2012 2012-01-26T09:23:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kraucanka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прычынай гэтаму з’яўляюцца неверагодныя фінансавыя ўмовы, у якія арганізацыю спрабуюць загнаць мясцовыя ўлады.

Дырэктар МПЦ Уладзімір Краўчанка адзначае, што іншымі спосабамі прыпыніць дзейнасць цэнтра ўладам дагэтуль не атрымлівалася.

“Магілёўскі праваабарончы цэнтр – гэта адзіная праваабарончая арганізацыя, якая дзейнічае на тэрыторыі Магілёва. Яе дзейнасць выклікае шмат нараканняў з боку чыноўнікаў, бо мы не даем ім спакойна жыць і патрабуем разрашэння надзённых праблемаў для насельніцтва. Таму аддзел ідэалогіі гарвыканкама адмовіў у праве змяніць умовы дамовы арэнды для размяшчэння юрыдычнага адрасу арганізацыі. Гэта чарговая спроба расправіцца з праваабарончай арганізацыяй”.

Паводле праваабаронцы, арганізацыю прымушаюць пераехаць у большае памяшканне. Магілёўскія чыноўнікі адвольна ўвялі нарматывы, паводле якіх для працы кіруючых органаў, якія складаюцца мінімум з трох чалавек, патрэбна памяшканне плошчай мінімум 18 кв. м, то бок з разлікам 6 кв.м. на чалавека.
Уладзімір Краўчанка лічыць, што сваімі незаконнымі загадамі ўлады парушаюць закон і ўмешваюцца ва ўнутраныя справы арганізацыі.

Арэндная плата за прапанаванае ўладамі памяшканне без уліку камунальных плацяжоў складае каля 2 млн. рублёў. Іншыя памяшканні для юрыдычнага адраса цэнтра, прапанаваныя чыноўнікамі, маюць яшчэ большую плошчу.

Акрамя таго, ўладамі было заяўлена, што калі там не знаходзяцца пастаянна кіруючыя органы, то памяшканне не выкарыстоўваецца паводле статутных мэтаў.
Іншага варыянту як звяртацца ў суд, і там бараніць свае інтарэсы, дырэктар Магілёўскага праваабарончага цэнтру не бачыць.

“Для нас застаецца толькі адно – звяртацца ў суд. У сувязі з тым, што змяніліся умовы, памяшканне, якое было ў нас раней, было перададзена для другіх мэтаў. Нам далі іншае памяшканне, якое нас задавальняла. Мы пагадзіліся, бо фінансава маглі яго асіліць. Але нам вырашылі паставіць такія ўмовы, каб мы не здолелі аплачваць арэндную плату самастойна і не маглі існаваць законным чынам. Нас выводзюць за межы прававога поля. Мы не хочам быць нелегальнымі. Мы хочам змагацца з тымі, хто рабуе, разарае людзей, хто парушае правы чалавека, але чыноўнакам гэтага не трэба”, - гаворыць Уладзімір Краўчанка.

Нагадаем, што ГА "Магілёўскі праваабарончы цэнтр" - адзіная ў Магілёве праваабарончая арганізацыя, якая мае легальны статус.

"Магілёўская Вясна"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства