viasna on patreon

Брэсцкія студэнты патрабуюць кампенсацыю за жыллё

2012 2012-01-19T17:15:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/studentyaudytoryja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прыблізна адна тысяча подпісаў сабраная пад зваротам брэсцкіх студэнтаў да мясцовых уладаў, у якім гучыць патрабаванне вырашыць пытанне з кампенсацыяй за жыллё тым, каму не хапіла месца ў інтэрнатах.

 

Гэтая праблема даўно ўжо набыла актуальнасць у брэсцкіх студэнтаў, але зараз яны вырашылі дзейнічаць у адпаведнасці з пастановай беларускага ўрада, якім прадугледжана, што студэнты ў Мінску маюць права на кампенсацыю ў памеры трох базавых велічынь, а ў астатніх гарадах – двух базавых велічынь. Як высветлілася, з-за бюракратычных перашкодаў атрымаць нават такую невялікую суму фактычна нерэальна, таму студэнты і вырашылі скласці зварот да ўладаў.

 

З дапамогай згаданых 70 тысяч рублёў тыя, хто вучыцца ў ВНУ, могуць хоць трошкі палепшыць свой фінансавы стан, а ўжо пытанне пра арэндаванае жыллё (аднапакаёўка ў Брэсце абыходзіцца не меней чым у 100 долараў штомесяц) вырашаюць самастойна альбо з дапамогай бацькоў. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства