viasna on patreon

Абвінавачанне прад'яўлена Дзмітрыю Мядзведзю

2011 2011-01-11T18:03:41+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymany.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзмітрый Мядзведзь быў на акцыі пратэсту 19 снежня разам са сваім сынам Леанідам. На плошчы Незалежнасці абодва яны не находзіліся ў гушчары падзеяў, але калі пачалася зачыстка, натоўпам былі адкінуты на шчыты "ахоўнікаў парадку", патрапіўшы такім чынам ў поле зроку не толькі сілавікоў, але і відеператараў спецслужб.

Дзмітрый і Леанід былі асуджаны на 10 сутак кожны за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, якія адбывалі ў Жодзіна. Калі для Леаніда 29 снежня стаў днём вызвалення, то ягонага бацьку пакінуі пад вартай як падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, а 6 студзеня яму прад'яўлена абвінавачанне па абедзвух частках арті. 293 -- арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства