viasna on patreon

Міліцыянты спрабуюць трапіць у кватэру да моладзевых актывістаў

2010 2010-12-19T17:46:27+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyja-sheragi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Менску на вуліцы Пушкіна (5-238) заблакаваныя пяцёра моладзевых актывістаў. Супрацоўнікі міліцыі ўжо на працягу гадзіны спрабуюць зайсці ў кватэру, дзе знаходзяцца Стасюк Ян, Аляксандра Літвінчук, Маціюк Аксана, Чарвінская Марыя і Яўген Іванюк.

Калі ў кватэру пазванілі, праз дзвярное вочка былі бачныя два супрацоўнікі міліцыі, але па галасах было чуваць, што іх болей. Актывісты не сталі адчыняць дзверы.

Праз нейкі час галасы сталі чуваць гучней, стала зразумела, што міліцыянты нейкім чынам адкрылі першыя дзверы звонку. На пытанне, у чым справа яны паведамілі, што нібыта іх вызвалі тыя, хто знаходзіцца ў дадзенай кватэры. Актывісты патлумачылі, што нікуды не тэлефанавалі. 

Тады супрацоўнікі праваахоўных органаў сказалі, што гэта суседзі скардзяцца на шум і гучную музыку.

"Непаразуменне" працягваецца, актывісты не могуць выйсці з кватэры.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства