Слуцк: Інфармацыя аб зборы подпісаў за Лукашэнку не агучваецца
У Слуцкую раённую выбарчую камісію на гэтым тыдні пачалі паступаць першыя падпісныя лісты ад сябраў ініцыятыўных груп. Аляксандр Андрушкевіч, старшыня Слуцкай РВК, адмовіўся назваць прэтэндэнтаў у кандыдаты на прэзідэнцкі пост, ініцыятыўныя групы якіх падалі ў камісію падпісныя лісты.
Іван Цэдрык, кіраўнік слуцкай ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава, лідэра грамадзянскай кампаніі "За Еўрапейскую Беларусь", паведаміў, што яго каманда сабрала на Случчыне каля 700 подпісаў. "19 кастрычніка мы здалі каля 400 подпісаў у выбарчую камісію", - сказаў І. Цэдрык.
Ініцыятыўныя групы Уладзіміра Някляева, Яраслава Раманчука, Рыгора Кастусёва і Алеся Міхалевіча плануюць здаць падпісныя лісты ў Слуцкую РВК ў апошнія дні, прапісаныя ў заканадаўстве.
Кіраўнік слуцкай ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі - дэпутат мясцовага Савета - папрасіў не называць яго імя і адмовіўся даць інфармацыю аб ходзе збору подпісаў у падтрымку гэтага прэтэндэнта ў кандыдаты.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"